Рускі блакітны кот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Руская блакітная котка)

Руская блакітная — парода свойскага ката. Верагодна, руская блакітная з’яўляецца старажытнай першабытнай пародай катоў Расіі, якая вядзе сваё паходжанне ад катоў старажытных славян, а магчыма і праславянскіх плямёнаў — антаў, што знайшло адлюстраванне ў рускім фальклоры ў вобразе міфічнага Ката-Баюна, які суправаджаў славянскага паганскага бога Вялеса.

Знешняе апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Рускі блакітны кот

Корпус выцягнуты, целасклад сярэдні пры грацыёзным целе. Шыя доўгая прамая, хвост даволі доўгі і востра звужаецца на канцы. Лапы высокія, прыгожыя, вузкія авальныя ступні. Галава кароткая і клінаватая, чэрап доўгі і плоскі. Вушы вялікія і завостраныя, шырокія ў аснове, вертыкальныя, стаяць на галаве. Скура вушэй ружовая, тонкая і празрыстая, на ўнутраным баку валасоў зусім мала. Вочы жвавыя, шырока расстаўленыя, вялікія, міндалевіднай формы. Колер вачэй зялёны або блакітны. Поўсць кароткая, густая і шаўкавістая. Афарбаванне чыстае, раўнамерна-блакітнае, з выразным серабрыстым адлівам. Нос і падушачкі лап шэра-блакітныя.

Да недахопаў адносяць белыя плямы, палоскі, каржакаваты целасклад, чатырохкутную або круглую галаву, круглыя вочы, жоўтыя ўключэнні ў зялёны колер вачэй, ярка выражаны сіямскі тып і прылеглы мех.

Заганы: няправільная будова шкілета, вузлы або надломы на хвасце, верхні ці ніжні перакусы больш двух міліметраў, крывая сківіца, павіслы пазваночнік, занадта глыбока пасаджаныя або вочы навыкат, касавокасць, карлікавасць.

Акрамя таго, існуюць заганы, якія вядуць да дыскваліфікацыі: анамаліі з пальцамі (большая ці меншая колькасць), ампутаваныя кіпцюры, пафарбаваная або паголеная поўсць, плямы больш за 1 см у дыяметры, агрэсіўнасць.

Паходжанне пароды[правіць | правіць зыходнік]

Блакітны кот, год 1902

Руская блакітная — адна з самых старых і папулярных парод у свеце. Нягледзячы на гэта, аб яе паходжанні вядома вельмі мала. Безумоўна, блакітныя коткі насялялі паўночныя раёны Расійскай Імперыі і Скандынавіі. Унікальныя асаблівасці гэтай пароды дапамаглі ёй прыстасавацца да жыцця ў халодных рэгіёнах. Поўсць у рускіх блакітных падвойная, амаль аднолькавай даўжыні з падшэрсткам. Такая густая поўсць добра абараняла катоў у непагадзь.

Магчыма, што першыя асобіны патрапілі ў Еўропу менавіта на караблях вікінгаў. Маракі трымалі іх на караблях як выдатных паляўнічых на пацукоў. Так гэтыя коткі трапілі нават у Іспанію і на Мальту. Да прыняцця сваёй сучаснай назвы, у 1939 годзе, парода таксама называлася мальтыйскай, іспанскай, архангельскай.

На першых выставах кошак у Англіі, усе блакітныя коткі выстаўляліся разам — іх аб’ядноўвалі па афарбоўцы і даўжыні поўсці. Але ўжо тады блакітныя коткі з Архангельска адрозніваліся сваёй элегантнасцю, падвойнай «плюшавай» поўсцю. У 1912 годзе мясцовая парода блакітных котак была вылучана ў асобную пароду «Брытанская», а руская блакітная парода атрымала назву «замежная блакітная». Так працягвалася да 1939 года, калі парода афіцыйна атрымала сваю сучасную назву, і быў прыняты стандарт з асноўнымі яе характарыстыкамі.

Другая сусветная вайна паставіла рускіх блакітных котак на мяжу знікнення. Каб аднавіць колькасць пароды заводчыкі былі вымушаны звяртацца да звядзення рускіх блакітных з брытанскімі і сіямскіх коткамі. Такім чынам, колер вачэй стаў лепш, але тып пароды наблізіўся да ўсходняга. Ужо ў 60-я гады сталі вяртацца да першапачатковага аблічча рускіх блакітных. Пачалося распаўсюджванне пароды па ўсім свеце, з’явілася велізарная колькасць аматараў.

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]