Кот свойскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Котка
Cat poster 2.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Felis silvestris catus Linnaeus, 1758

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   183798
NCBI   9685
EOL   4443860

Кот свойскі (Felis catus) — свойская жывёла, прыручаная людзьмі каля 9,5 тыс. гадоў таму. Каты палююць на больш як тысячу іншых відаў жывёл.

Паводле генетычнага аналізу, продкі амаль усіх дамашніх катоў у свеце паходзяць з афрыканскіх пустыняў. Гэта тлумачыць чаму яны адчуваюць сябе камфортна ў тэмпературах да 52 °C. Верагодна, што беларускае слова «кот» (разам з падобнымі славамі на іншых еўрапейскіх мовах) паходзіць ад старажытнанубійскага слова «kadís», альбо берберскага слова «kaddîska».

Зараз у свеце налічваецца вялікая колькасць парод катоў, якія падзяляюцца на 5 асноўных груп: даўгашэрсныя і паўдаўгашэрсныя (персідскія, бірманскія, ангорскія і інш.), кароткашэрсныя з магутным складам цела (еўрапейскія кароткашэрсныя, брытанскія, кітайскія і інш.), кароткашэрсныя з сярэднім складам цела (абісінскія, бамбей, гавана, карат і інш.), кароткашэрсныя з кволым складам цела (сіямскія, танкінскія і інш.), з рознымі адхіленнямі ў будове цела (караткахвостыя японскія, бабтэйлі, бясхвостыя каты вострава Мэн, віславухія шатландскія, амаль пазбаўленыя валасянога покрыва сфінксы, без восцевых валасоў рэксы і інш.). У большасці парод афарбоўка можа вар'іраваць і толькі ў некаторых яна акрэсленая (напрыклад, у сіямскіх афарбоўка морды, канечнасцей, хваста і кончыкаў вушэй больш цёмная, чым афарбоўка тулава).

Каты звычайна маюць вагу ад 2,5 да 7 кг. Растуць каты хутка і ў 6-8 месяцаў дасягаюць палавой спеласці. У перыяд размнажэння (з лютага па верасень) яны надзвычай неспакойныя, імкнуцца збегчы з хаты, выдаюць гучныя грудныя гукі, часта і своеасабліва труцца аб розныя прадметы, качаюцца па падлозе. Тэрмін цяжарнасці — да 68 сутак. У прыродзе бывае ад 1 да 7 кацянят, часцей 3-6. Кацяняты нараджаюцца сляпыя і бездапаможныя. Відушчымі становяцца на 8-10-я суткі. У 3-4 тыдні іх можна падкормліваць малаком і іншай лёгкай ежай.

У многіх мясцовасцях ёсць клубы аматараў катоў, якія займаюцца селекцыйнай работай, удзельнічаюць у выстаўках і інш.

Пароды свойскіх катоў[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.