Руская праваслаўная стараабрадская царква

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Руская праваслаўная стараабрадская царква, праваслаўная Царква рускай традыцыі; адна з галін стараабрадства (папоўскага кірунку). Лічыць сябе пераемніцай Рускай Царквы, якая існавала да рэформ Патрыярха Нікана. У літаратуры сустракаюцца назва РПСЦ - Белакрыніцкая іерархія — па назве манастыра ў Белай Крыніце на паўночнай Букавіне, якая была ў складзе Аўстра-Венгрыі. Сучасная іерархія РПСЦ з'явілася ў 1846 годзе, калі было адноўлена епіскапскае ўзначальванне структуры. РПСЦ знаходзіцца ў кананічных і малітоўных зносінах з Рускай Праваслаўнай Стараабрадскай Царквой у Румыніі.