Руска-беларускі слоўнік Гарэцкіх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руска-беларускі слоўнік Гарэцкіх
Аўтар Максім Іванавіч Гарэцкі і Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі
Мова арыгінала беларуская
Выпуск 1918
Месца публікацыі Смаленск

«Руска-беларускі слоўнік» — перакладны слоўнік, складзены братамі Максімам Гарэцкім і Гаўрылам Гарэцкім. Выдадзены ў 1918 годзе[1] ў Смаленску ў друкарні Аддзела народнай асветы.

У прадмове да свайго слоўніка браты Гарэцкія падкрэслівалі, што яны не мелі філалагічнай адукацыі і не ставілі перад сабой высокіх навуковых задач[1]:

" адно – слухаючы свайго вуха і не зважаючы надта на тое, ці хто ўхваліць, а ці пашкеліць, ці ганіць будзе, – выкладалі жменю цікавейшых слоў ку патрэбе і на добрае ўжыванне маладым адраджоным братом, што па-маскоўску чытаць-пісаць умеюць, а па-беларуску няцца хочуць "

Згодна з А. Літвіноўскай, у гэтым слоўніку ў параўнанні з іншымі лексікаграфічнымі працамі ХХ ст., за выключэннем «Расійска-беларускага слоўніка» 1928 г., пададзена адносна самая вялікая колькасць уласнабеларускіх слоў і «даўніх» запазычанняў з рускай мовы. Сучасная беларуская літаратурная мова значную колькасць уласнабеларускіх слоў, якія ўжываліся ў ёй у 1920-я гг., страціла і адначасова пазбавілася вялікай колькасці русізмаў, які таксама ўжываліся ў той час, таму гэты слоўнік моцна адрозніваецца ад сучасных[1].

Зноскі