Тэхнічная тэрміналогія (слоўнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэхнічная тэрміналогія (слоўнік)
Аўтар Алесь Гурло
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Выпуск 1932
Месца публікацыі Мінск

«Тэхнічная тэрміналогія» (арыг. Тэхнічная тэрміналёгія) — руска-беларускі перакладны слоўнік тэхнічнай тэрміналогіі, складзены мовазнаўцам Алесем Гурло. Планаваліся два выпускі слоўніка, першы быў выдадзены Беларускай акадэміяй навук у 1932 годзе ў Менску. Налічвае больш за 6 тысяч лексічных адзінак. Спосаб арганізацыі рэестра ў слоўніку — алфавітна-гнездавы[1]. Ён ахапіў тэрміналогію паравых катлоў­, паравых поршневых машын, турбін і рухавікоў унутранага згарання[2].

Слоўнік адыграў станоўчую ролю ў гісторыі развіцця тэх­ніч­най тэрміналогіі на беларускай мове. Безумоўна, слоўнік не мог ахапіць усю тагачасную тэх­нічную тэрміналогію, аднак ён паклаў пачатак сістэматызаванай распрацоўцы і вы­ву­чэнню спецыяльнай лексікі[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэхнічная тэрміналёгія: у 2 вып. / Ін-т мовазнаўства БАН; уклад. А. Гурло. — Мн.: БАН, 1932. — Вып. 1. — 262 с

Зноскі

  1. Т. Л. Памазенка. МАКРАСТРУКТУРНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКІХ ПЕРАКЛАДНЫХ ТЭРМІНАЛАГІЧНЫХ СЛОЎНІКАЎ (20–80-я гг. ХХ ст.) . Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук № 2 (25 красавіка 2016). Праверана 11 жніўня 2023.
  2. а б Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапаможнік па вывучэнню дысцыпліны / Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт», Кафедра беларускай і рускай моў; [складальнікі: А. П. Занкавіч, Т. М. Капусціч, Г. А. Смалянка]. — Мінск : БДАТУ, 2006. — 145 с. ; 20 см. — Частка тэксту на рускай, балгарскай і польскай мовах. — Бібліяграфія: с. 141—144. Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — 270 экз. — ISBN 985-6770-02-5.