Руслан Іванавіч Шэйка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руслан Іванавіч Шэйка
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1963(1963-06-10) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (2011)
Навуковае званне
Альма-матар

Руслан Іванавіч Шэйка (нар. 10 чэрвеня 1963, в. Савейкі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкай вобласць) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Член-карэспандэнт (2017), доктар сельскагаспадарчых навук (2011), дацэнт (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1995).

З 1995 года ў Беларускім НДІ жывёлагадоўлі, з 2002 года загадчык лабараторыі. З 2018 года дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні ў галіне павышэння эфектыўнасці вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі жывёлагадоўлі. Актыўна ўдзельнічаў у стварэнні беларускай мясной пароды свіней. З’яўляецца аўтарам і адказным выканаўцам створаных новых завадскіх тыпаў: «Задняпроўскі» і «Бярэзінскі» ў беларускай мясной пародзе, «Палескі» — у пароды ландрас, унутрыпароднага тыпу «Беларускі» — у пародзе дзюрок. Распрацаваў асноватворныя тэарэтычныя і метадалагічныя прыёмы і метады павышэння племянных і прадуктыўных якасцяў свіней матчыных і бацькавых парод; тэхналогію атрымання паміжпародных і пародна-лінейных гібрыдаў свіней з высокім гарантаваным эфектам гетэрозісу па адкормачных і мясных якасцях.

Аўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 1 падручніка, 6 метадычных рэкамендацый, 10 патэнтаў і 1 аўтарскага пасведчання.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Селекционно-генетические основы выведения белорусской мясной породы свиней. Минск, 2001 (в соавт.).
  • Интенсификация производства свинины на промышленной основе. Минск, 2004.
  • Повышение продуктивных качеств свиней на основе принципов и методов племенной работы селекционно-гибридного центра. Жодино, 2005 (в соавт.).
  • Приемы и методы в селекции свиней, обеспечивающие высокий эффект гетерозиса в системах гибридизации. Жодино, 2012.
  • Свиноводство : учебник. Минск, 2013 (в соавт.).

Зноскі