Рыбанец
Рыбанец | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 155,9 м |
Даўжыня | 1,27 км |
Шырыня | 0,44 км |
Плошча | 0,34 км² |
Аб’ём | 0,00123 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,58 км |
Найбольшая глыбіня | 11,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,6 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,135 ‰ |
Празрыстасць | 1,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,11 км² |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Рыбане́ц (Рыбанёц[1]) — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 13 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Экімань.
Плошча паверхні 0,34 км². Даўжыня 1,27 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 4,58 км. Найбольшая глыбіня возера 11,2 м, сярэдняя 3,6 м. Аб’ём вады 1,23 млн м³. Плошча вадазбору 2,11 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход і складаецца з 2 плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй 2—10 м. Берагі возера нізкія, ва ўсходняй частцы зліваюцца са схіламі катлавіны, пясчаныя, задзернаваныя, месцамі пад хмызняком. На поўначы і поўдні ў асобных месцах пойма шырынёй да 5 м. Возера эўтрофнае, зарастае да глыбіні 2 м. Выцякае ручай у раку Бярозаўка.
Зноскі
- ↑ Возера Рыбанец Архівавана 15 ліпеня 2013.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 483. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Возера Рыбанец Архівавана 15 ліпеня 2013.