Рыжскі завулак (Наваполацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыжскі завулак
Наваполацк
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 300 м
Электрычка Станцыя Рапнянская
Паштовы індэкс 211440
Нумары тэлефонаў +375214

Рыжскі завулак (трансліт.: Ryžski zavulak, руск.: Рижский переулок) — завулак у паўночна-ўсходняй частцы горада Наваполацка ў мясцовасці Копцева.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Працягласць складае каля 300 метраў. Пачынаецца ад кальцавога скрыжавання аўтамабільнай дарогі Р20 (Віцебск — Наваполацк — мяжа з Латвіяй) і вуліцы Калініна ля маста праз Заходнюю Дзвіну, цягнецца на паўночны ўсход у бок чыгункі Полацк — Даўгаўпілс. Побач знаходзіцца чыгуначная станцыя Рапнянская. Жылая забудова адсутнічае, па гэтым адрасе значацца выключна прамысловыя, складскія, адміністратыўныя, гандлёвыя і іншыя нежылыя будынкі.

Гэта фактычна адзіная вуліца Наваполацка, размешчаная на правым беразе Заходняй Дзвіны (без уліку пасёлкаў Міжрэчча і Баравуха, якія адміністрацыйна таксама адносяцца да Наваполацка).

Сацыяльныя аб’екты[правіць | правіць зыходнік]

  • Прадуктовыя крамы
  • Крамы будаўнічых матэрыялаў
  • Ветэрынарная клініка
  • Аўтарамонтныя майстэрні

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі