Рэліктавае выпраменьванне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Касмалогія
WMAP 2003.png
Аб'екты і працэсы, якія вывучаюцца
Назіраемыя працэсы
Тэарэтычныя пошукі
Электрамагнітнае выпраменьванне
Сінхратроннае
Цыклатроннае
Тармазное
Цеплавое
Монахраматычнае
Чаранкоўскае
Пераходнае
Радыёвыпраменьванне
Мікрахвалевае
Тэрагерцавае
Інфрачырвонае
Бачнае
Ультрафіялетавае
Рэнтгенаўскае
Гама-выпраменьванне
Іанізавальнае
Рэліктавае
Магніта-дрэйфавае
Двухфатоннае
Спантаннае
Вымушанае

Рэліктавае выпраменьванне (ці касмічнае мікрахвалевае фонавае выпраменьванне ад англ.: cosmic microwave background radiation) — касмічнае электрамагнітнае выпраменьванне з высокай ступенню ізатропнасці і са спектрам, характэрным для абсалютна чорнага цела з тэмпературай 2,725 К.

Існаванне рэліктавага выпраменьвання было прадказана тэарэтычна ў рамках тэорыі Вялікага выбуху. Хоць у наш час шматлікія аспекты першапачатковай тэорыі Вялікага выбуху перагледжаны, асновы, якія дазволілі прадказаць тэмпературу рэліктавага выпраменьвання, засталіся нязменныя. Лічыцца, што рэліктавае выпраменьванне захавалася з пачатковых этапаў існавання Сусвету і раўнамерна яго запаўняе. Эксперыментальна яго існаванне было пацверджана ў 1965 годзе. Нароўні з касмалагічным чырвоным зрушэннем, рэліктавае выпраменьванне разглядаецца як адно з галоўных пацверджанняў тэорыі Вялікага выбуху.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]