Электрамагнітнае выпраменьванне
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Электрамагні́тная хва́ля (Электрамагні́тнае выпраме́ньванне) — ваганне электрамагнітнага поля, якое распаўсюджваецца ў прасторы.
У электрамагнітных хвалях вектары напружанасці электрычнага і магнітнага палёў накіраваны перпендыкулярна да напрамку распаўсюджання хвалі.
Хуткасць распаўсюджання электрамагнітных хваляў (хуткасць святла) залежыць ад асяроддзя. У вакууме яна складае 299 792 458 м/с.
Найважнейшай характарыстыкай электрамагнітнага выпраменьвання з'яўляецца яго частата. Выдзяляюць некалькі відаў электрамагнітнага выпраменьвання, у залежнасці ад яго частаты (дыяпазону частот).