Узрост Сусвету

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Касмалогія
WMAP 2003.png
Аб'екты і працэсы, якія вывучаюцца
Назіраемыя працэсы
Тэарэтычныя пошукі

Узрост Сусвету — час, які прайшоў з моманту з'яўлення Сусвету (часу, матэрыі, зорак, планет і г.д.) Існуе шэраг розных навуковых ацэнак узросту Сусвету і храналогій.

Сучасная навука[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што Сусвет з'явіўся каля 13,75 ± 0,11 млрд гадоў назад[1]. Гэта сучасная ацэнка, прынятая на аснове адной з распаўсюджаных мадэлей Сусвету, так званай стандартнай касмалагічнай ΛCDM-мадэлі.

Бо ўжо ў спецыяльнай тэорыі адноснасці час залежыць ад руху назіральніка, а ў агульнай тэорыі адноснасці — яшчэ і ад становішча, то трэба ўдакладніць, што разумеецца ў такім разе пад узростам Сусвету. У сучасным уяўленні узрост Сусвету — гэты максімальны час, які вымераў бы гадзіннік з моманту Вялікага выбуху да цяперашняга часу, калі б ён патрапіў цяпер нам у рукі.

Узрост Сусвету можна вызначыць прынамсі трыма спосабамі[2]:

  • Узрост элементаў — узрост хімічных элементаў можна ацаніць, выкарыстоўваючы з'яву радыёактыўнага распаду з тым, каб вызначыць узрост вызначанай сумесі ізатопаў.
  • Узрост скапленняў — узрост самых старых шаравых скапленняў зорак можна ацаніць, выкарыстоўваючы крывую ў каардынатах свяцільнасць-тэмпература для зорак буйных шаравых скапленняў. Гэтым метадам было паказана, што ўзрост Сусвету большы, чым 12,07 млрд гадоў, з 95%-й даверальнай імавернасцю.
  • Узрост зорак — узрост найстарэйшых зорак белых карлікаў можна ацаніць, выкарыстоўваючы вымярэнні яркасці белых карлікаў. Старэйшыя белыя карлікі будуць халаднейшымі і таму меней яркімі. Выяўляючы слабыя белыя карлікі, можна ацаніць час, на працягу якога гэты белы карлік астываў. Oswalt, Smith, Wood і Hintzen (1996, Nature, 382, 692) зрабілі гэта і атрымалі ўзрост 9,5+1,1−0,8 млрд гадоў для зорак асноўнага дыска Млечнага шляху. Яны ацанілі, што Сусвет прынамсі на 2 млрд гадоў старэйшы за дыск, гэта значыць больш чым на 11,5 млрд гадоў.

Акрамя таго, існуюць спосабы ацэнкі ўзросту Сусвету, зыходзячы з касмалагічных мадэлей на аснове вызначэння пастаяннай Хабла.

Асноўныя этапы развіцця Сусвету[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае значэнне для вызначэння ўзросту Сусвету мае перыядызацыя асноўных працэсаў, якія працякалі ў Сусвеце. У наш час прынята наступная перыядызацыя[3]:

  • Самая ранняя эпоха, пра якую існуюць якія-небудзь тэарэтычныя здагадкі, гэта планкаўскі час (10−43 с пасля Вялікага выбуху). У той час гравітацыйнае ўзаемадзеянне адлучылася ад астатніх фундаментальных узаемадзеянняў. Па сучасных уяўленнях, гэта эпоха квантавай касмалогіі працягвалася да часу парадку 10−11 с пасля Вялікага выбуху.
  • Наступная эпоха характарызуецца нараджэннем першапачатковых часціц кваркаў і раздзяленнем відаў узаемадзеянняў. Гэта эпоха працягвалася да часоў парадку 10−2 с пасля Вялікага выбуху. У наш час ужо існуюць магчымасці досыць падрабязнага фізічнага апісання працэсаў гэтага перыяду.
  • Сучасная эпоха стандартнай касмалогіі пачалася праз 0,01 секунды пасля Вялікага выбуху і працягваецца дагэтуль. У гэты перыяд утварыліся ядры першасных элементаў, узніклі зоркі, Галактыкі, Сонечная сістэма.

Важнай вяхой у гісторыі развіцця Сусвету ў гэту эпоху лічыцца эра рэкамбінацыі, калі матэрыя Сусвету, які пашыраецца, стала празрыстай для выпраменьвання. Па сучасных уяўленнях гэта адбылося праз 380 тыс. гадоў пасля Вялікага выбуху. У наш час гэта выпраменьванне мы можам назіраць у выглядзе рэліктавага фону, што з'яўляецца найважнейшым эксперыментальным пацверджаннем існуючых мадэлей Сусвету.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]