Рэпрэсіі ў СССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Партыйныя чысткі 1921 годзе[правіць | правіць зыходнік]

«Чысткі» ва УКП(б) (1921) былі праведзеныя ў час пераходу да «мірнага будаўніцтва». З партыі выключаны агулам каля 170 тыс.чалавек (каля 25% колькаснага складу).

У рамках агульнасавецкіх партыйных «чыстак» былі праведзеныя і «чысткі» ў КПБ(б) (15.8—25.10.1921), з партыі выключаныя 1495 сяброў (каля 25% кольк. складу).

Партыйныя чысткі 1929—1931 гадоў[правіць | правіць зыходнік]

«Чысткі» ва УКП(б) (1929—1931) пачаліся з пастановы XVI партканферэнцыі (23—29.4.1929, Масква), і фактычна былі скіраваныя супраць прыхільнікаў былых лідараў «правай апазіцыі» М. Бухарына і А. Рыкава, супраць праціўнікаў фарсіраванай індустрыялізацыі і калектывізацыі, якіх было шмат у партыйным і савецкім кіраўніцтве, у тым ліку Беларусі і Украіны. Апроч гэтага, чысткі былі падштурхнуты наспелымі ў кіраўніцтве УКП(б) зменамі погляду на нацыянальнае пытанне і на тагачасныя спосабы яго развязання ў СССР.

У Беларусі з восені 1929 была пачатая палітычная кампанія, скіраваная супраць Польшчы як «авангарду антысавецкіх сіл», супраць беларускіх некамуністычных дзеячаў у Польшчы, наогул супраць «беларускіх нацыянал-дэмакратаў (нацдэмаў)» за іх даўніманае імкненне да рэстаўрацыі капіталізму ў БССР.

На працягу 1930 арганізоўваліся дэманстрацыйныя працэсы супраць даўніманых контррэвалюцыйных арганізацый, звязаных з Польшчай, ва Украіне — «Спілкі Візволення Украіны» (працэс адбыўся ў сакавіку 1930), у Беларусі — «Саюзу Вызвалення Беларусі» (арышты адбываліся з чэрвеня 1930, працэс не адбыўся, але абвінавачаныя і без суда былі рэпрэсаваныя, а некаторыя і пакараныя смерцю).

Адзначана, што тых, хто трапляў пад партыйную чыстку 1921 г., не пераследавалі. Галоўнымі аб'ектамі партыйных рэпрэсій 1929—1931 гадоў у БССР былі кадры Народнага камісарыяту асветы, які кіраваў усёй асветнай і культурнай дзейнасцю ў БССР.

У выніку гэтых «чыстак» прафесура ВНУ БССР стала складацца з беларусаў толькі на 15%, а праца Інстытуту мовазнаўства была практычна спыненая з-за таго, што Інстытут застаўся практычна без кадраў (6 чалавек у лютым 1931[1]), выкарыстанне прац рэпрэсаваных мовазнаўцаў было забаронена.

"Раскулачванне"[правіць | правіць зыходнік]

«Чысткі» ва УКП(б) 1933—1934...

«Чысткі» ва УКП(б) 1936—1938...

Рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне 1939—1941 гадоў[правіць | правіць зыходнік]

Рэпрэсіі супраць «класавых ворагаў» ажыццяўляліся (кастрычнік 1939 — чэрвень 1941) ў рамках савецкай праграмы грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў (нацыяналізацыя, калектывізацыя і інш.) на землях Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны пасля іх інкарпарацыі ў верасні 1939 года. Наогул, рэпрэсіі супраць былых польскіх грамадзян адбываліся незалежна ад нацыянальнасці, але ў адпаведнасці з сацыяльным складам насельніцтва гэтых земляў да 1939, большасць рэпрэсаваных склалі палякі. Стаўленне і дзейнасць кожнага асобнага чалавека звычайна не бралася пад увагу, арышты і дэпартацыі распаўсюджваліся на ўсіх грамадзян, якія падазраваліся ў нелаяльнасці да савецкай улады.

Масавыя арышты[правіць | правіць зыходнік]

Адным з першых рэпрэсіўных крокаў на былых польскіх тэрыторыях сталі масавыя арышты «сацыяльна небяспечнага элемента». Паводле сучасных даных, з верасня 1939 па чэрвень 1941 у заходніх абласцях БССР і УССР было арыштавана 107140 чалавек. Асобы беларускай нацыянальнасці складалі ў гэтай групе 8091 чал. (7,4 %), найбольшая колькасць беларусаў была арыштавана на працягу 1940 г., агулам дасягнуўшы 4580 (6 %).

Смяротныя пакаранні[правіць | правіць зыходнік]

Адной з катэгорый былых польскіх грамадзян, якія былі на асаблівай увазе савецкіх уладаў, былі афіцэры Войска Польскага і паліцыянты. Так, пастанова ЦК ВКП(б) (3.12.1939) наказвала арышт і ўзяцце на ўлік усіх кадравых польскіх афіцэраў. У выніку, толькі на сакавік 1940 у турмах заходніх абласцей БССР і УССР знаходзілася 18632 былых афіцэраў і паліцыянтаў; з іх 10685 вязняў былі запісаныя палякамі, а рэшта — беларусамі, яўрэямі, украінцамі і інш. На прапанову Л. Берыі і згодна з рашэннем Палітбюро ЦК ВКП(б) 11 тыс. чалавек з гэтай катэгорыі падлягалі расстрэлу. Паводле савецкіх даных на працягу красавіка—мая 1940 былі забіты 7305 чалавек. Колькасць беларусаў сярод іх невядомая, паводле некаторых меркаванняў магла даходзіць да 15%.

Дэпартацыі[правіць | правіць зыходнік]

Адным са сродкаў рэпрэсій у Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне былі дэпартацыі насельніцтва ў аддаленыя рэгіёны Савецкага Саюза (Сібір і інш.). Гэтыя дэпартацыі, якія праводзіліся ў 1940—1941 гадах, закраналі людзей усіх нацыянальнасцей, у тым ліку і беларусаў, дакладную колькасць якіх вызначыць немагчыма. Розныя ацэнкі вагаюцца ад 6% беларусаў і 4% «палешукоў»[2] беларусамі, да 7—8 %[3] і нават 13,4% ад агульнай колькасці дэпартаваных з заходніх абласцей БССР і УССР.

Дэпартацыі ў Заходняй Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У Заходняй Беларусі дэпартацыі адбываліся ў чатыры этапы.

Першая дэпартацыя была здзейсненая 23 лютага 1940, калі былі вывезеныя 33749 асаднікаў і 17561 службоўцаў лясной варты. Агульная колькасць леснікоў-беларусаў складала 1540 чал. (8,1 %), а паводле даных савецкіх крыніц, сярод цывільных асаднікаў Заходняй Беларусі беларусы налічвалі 4,9% (на люты 1940).

Другая дэпартацыя была здзейсненая 13 красавіка 1940, калі былі вывезены 26777 чалавек, галоўным чынам — паліцыянты, ураднікі, настаўнікі, святары, удзельнікі антысавецкага руху і сябры некамуністычных партый. Большасць дэпартаваных складалі палякі па нацыянальнасці.

Трэцяя дэпартацыя (29 чэрвеня 1940) распаўсюджвалася на ўцекачоў з цэнтральных ваяводстваў Польшчы (22879 чалавек). Пераважную большасць сярод іх складалі асобы яўрэйскага паходжання, беларусаў было 1703 чалавекі.

Чацвёртая дэпартацыя адбывалася ў чэрвені 1941, вывезена 22353 чалавекі.

Рэпрэсіі і дэпартацыі пасля Вялікай Айчыннай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як летам 1944 г. Чырвоная армія заняла ўсю террыторыю Беларусі, у Заходняй Беларусі, Заходняй Украіне, краінах Прыбалтыцы пачалася партызанская вайна супраць савецкай улады. Яна працягвалася да сярэдзіны 1950-х гг. Асобныя акцыі супрацьдзеяння савецкай уладзе, у тым ліку і тэрарыстычныя акты адбываліся і пазней. Гэта супрацьстаянне прывяло да новай хвалі рэпрэсій. З Беларусі Украіны і Прыбалтыцы ў Сібір пачалі актыўна дэпартаваць сем'і так званых "лясных братоў", іх суседзей, якіх падазравалі ў спачуванні ўдзельнікам узброенных фарміраванняў (Украінская паўстанчая армія, не склаўшыя зброю атрады польскай Арміі Крайовай і г.д.), таксама заможных сялян (да іх нярэдка далучалі тых, хто не далучался да калгасаў)і прадстаўнікоў рэлігійных меньшасцей: сапраўдна-праваслаўных хрысціян, інакеньц'еўцаў, адвентыстаў-рэфармістаў і Сведкаў Іеговы. Напрыклад, міністр дзяржбяспекі СССР Абакумаў у распараджэнні ад 19 лютага 1951 г. пісаў аб планах выселіць з тэрыторыі Беларусі, Украіны Малдавіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі Сведкаў Іеговы і членаў іх сямей.[4] Гэтыя планы ажыццявіліся 11 сакавіка 1952 г. падчас правядзення аперацыі «Поўнач».

У 1960-80-я гг. аб'ектамі рэпрэсій у СССР былі дысідэнты (тыя, хто не згаджаўся з афіцыйнай палітыкай савецкага ўрада), прадстаўнікі рэлігійных меньшасцей і святары традыцыйных рэлігій, а таксама індывідуальныя прадпрыймальнікі (так званыя "фірмачы"), бо дзейнасць апошніх была забаронена ў Савецкім саюзе. Рэпрэсіі звычайна прыймалі форму абмежавання ў правах, высылкі з пэўнай мясцовасці альбо нават з СССР, турэмнага зняволення і ў некаторых выпадках растрэлу.

Ацэнка маштабу рэпрэсій[правіць | правіць зыходнік]

Даследчык сталінскага перыяду гісторыі СССР А. В. Шубін спасылаючыся на звесткі КДБ СССР піша, што колькасць ахвяр сталінскага тэрору за 1930-1953 гг. склала крыху больш за 3,77 млн арыштаваных, з якіх 786098 чалавек былі растраляны, а астатнія накіраваны ў лагеры[5]. Тэлеканал "Еўраньюс" 30 кастрычніка 2007 г. паведаміў, што, згодна інфармацыі праваабарончых арганізацый, у 1920-50-я гг. было асуджана 4 млн чал. па палітычным матывам, 800 тыс было асуджана на растрэл. 1,5 млн асуджаных былі рэабілітаваны (некаторыя пасмяротна) падчас хрушчоўскай "адлігі"[6]. Аднак гэта інфармацыя не ўлічвае тых, хто рана памер пасля доўгатэрміновага турэмнага альбо лагернага зняволення ці перасялення ў мясцовасць з горшымі кліматам і ўмовамі жыцця, хто скончыў жыцце самагубствам па прычыне ціску і цкавання, хто быў тайна забіты агентамі спецслужб. Таксама гэтыя лічбы не ўключаюць тых, хто быў арыштаваны і зняволены ці расстраляны ў выніку рэпрэсій у пост-сталінскі перыяд гісторыі СССР. Да таго ж цяжка вызначыць адназначна хто быў ахвярай палітычных рэпрэсій, а хто - пакараным злачынцам. Таму падлічыць дакладную колькасць ахвяр рэпрэсій практычна не ўяўляецца магчымым.

Зноскі

  1. Запрудскі… С.111.
  2. Даныя польскага пасольства ў СССР (1942).
  3. Нататка Л. Берыі да I. Сталіна (15.1.1943), польскі гісторык Д. Бацькоўскі.
  4. Архіў Прэзідэнта РФ, Фонд 3, вопіс 58, дакум. 180, арк.52-53
  5. А. В. Шубин. Сталин И. В.//Большая энциклопедия Кирилла и Мефодия (на компакт-диске), 2005 г.
  6. Рэпартаж "Еўраньюс" аб святкаванні дня памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Расіі. 30 кастрычніка 2007 г.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Дэпартацыі ў СССР

Праваабарончы рух у СССР