Вячаслаў Міхайлавіч Молатаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вячаслаў Міхайлавіч Молатаў

Вячаслаў Міхайлавіч Молатаў (сапр. Скрабін; 25 лютага (9 сакавіка) 1890, Кукарка — 8 лістапада 1986, Масква), савецкі палітычны дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы (1943). У Кастрычніцкую рэвалюцыю член Петраградскага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. У 1920-1921 сакратар ЦК КП(б) Украіны. У 1921-30 сакратар ЦК УКП(б), адначасова ў 1928-29 г. першы сакратар МГК партыі. У 1930-1941 старшыня СНК СССР і СТО СССР (да 1937). З 1941 намеснік старшыні, у 1942-57 1-й намеснік старшыні СНК (Савета Міністраў) СССР, адначасова ў 1941-1945 намеснік старшыні ГКА. У 1939-1949 і 1953-1956 наркам, міністр замежных спраў СССР. З 1957 пасол у Манголіі. У 1960-1962 сталы прадстаўнік СССР пры Міжнародным агенцтве па атамнай энергіі. Член ЦК КПСС ў 1921-1957. Член прэзідыума ЦК КПСС у 1926-1957. Уваходзіў у найблізкае палітычнае асяроддзе І. В. Сталіна; адзін з найболей актыўных арганізатараў масавых рэпрэсій 1930-х - пач. 1950-х гадоў. Выступіў супраць крытыкі культу асобы І. В. Сталіна ў сяр. 50-х гадоў.