Салетравая вайна
| Салетравая вайна | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Марская бітва пры Ікіке 21 мая 1879 |
|||||||||
|
|||||||||
| Cупраціўнікі | |||||||||
| Камандуючыя | |||||||||
| Прэзідэнты Чылі: |
Прэзідэнты Перу: Прэзідэнты Балівіі: |
||||||||
| Ваенныя страты | |||||||||
| 2.825 забітых, 7.347 параненых |
10.467 параненых і забітых, 9.103 узятыя ў палон |
||||||||
Сале́травая вайна́ (ісп.: Guerra del Pacifico) — вайна, якую Чылі вяла паміж 1879 і 1883 годам супраць Балівіі і Перу, была вайной за ўплыў на землях Антафагаста (Antofagasta), што сёння адміністрацыйна адносяцца да чылійскай правінцыі Атакама. Прычынай канфлікту стала галоўнае багацце рэгіёну — незвычайна вялікія залежы нітратаў.
Чылійскія прадпрыемствы пачалі здабычу нітратаў, што ў 1873 годзе дало падставу Перу і Балівіі да ўтварэння патаемнага альянсу з мэтай авалодання чылійскімі прадпрыемствамі. Па пагадненню 1874 года Чылі гарантавала Балівіі кантроль над спрэчнымі тэрыторыямі, але пры ўмове, што чылійскія кампаніі на 25 год вызваляюцца ад падаткаў.
Нягледзячы на пагадненні, у 1878 годзе прэзідэнт Балівіі Хіларыён Даза (Hilarión Daza) запатрабаваў падаткі ад прадпрыемстваў, датуючы іх яшчэ 1874 годам. Гэта было правакацыяй на інтэрвенцыю, якая ў сваю чаргу знішчала сілу дзеяння пагадненняў па рубяжах. Салетравая вайна скончылася для Чылі значнымі тэрытарыяльнымі пашырэннямі на поўдні. Паміж Чылі і Перу было падпісана Анконскае пагадненне, па якому гарады Арыка (Arica) і Такна (Tacna) заставаліся часова пад чылійскім кантролем. Толькі ў 1929 годзе Такна быў аддадзены Перу, Арыка так і застаўся ў Чылі. Балівія страціла выхад у Пацыфіку і таксама шматлікія тэрыторыі пустыні Атакама, што было прызнана Балівіяй у пагадненні 1904 года. Але Балівія і па сённяшні дзень патрабуе ад Чылі свабодны выхад да Ціхага акіяну.