Саманта Сміт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Саманта Сміт Samantha Smith |
|
| Паштовая марка СССР 1985 года з партрэтам Саманты Сміт | |
| Імя пры нараджэнні: | Саманта Рыд Сміт |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 29 чэрвеня 1972 |
| Месца нараджэння: | Хоўлтан, Мэн, ЗША |
| Дата смерці: | 25 жніўня 1985 (13 гадоў) |
| Месца смерці: | аэрапорт Оберн-Льюістан, Мэн, ЗША |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | пасол добрай волі |
| Бацька: | Артур Сміт |
| Маці: | Джэйн Сміт |
| Сайт: | http://samanthasmith.info/ |
Саманта Рыд Сміт (англ.: Samantha Reed Smith; 29 чэрвеня 1972, Хьюлтан, штат Мэн - 25 жніўня 1985, Обарн, Мэн) — амерыканская школьніца з штата Мэн, якая стала сусветна вядомай дзякуючы пісьму, якое яна напісала ў лістападзе 1982 старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета і генеральнаму сакратару ЦК КПСС Андропаву ў самы разгар халоднай вайны. Яна атрымала ў красавіку 1983 пісьмо ў адказ, у якім запрашалася наведаць СССР. У ліпені 1983 Саманта Сміт прыбыла ў СССР, на працягу двух тыдняў перабывала ў Маскве, Ленінградзе і ў лагеры «Артэк» у Крыме. Разглядалася ў СМІ абедзвюх краін як «пасол добрай волі» (у 1986 СССР накіраваў у ЗША свайго «дзіця-пасланца» — Кацю Лычову). Загінула ў 1985 у авіякатастрофе.