Самхіта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Артыкул паводле тэматыкі
Літаратура індуізму

Aum

Рыг · Яджур · Сама · Атхарва
Падзел
Самхіты · Брахманы · Араньякі · Упанішады

Айтарэя · Брыхадараньяка · Іша · Тайтцірыя · Чхандог'я · Кена · Мундака · Мандук'я · Катха · Прашна · Шветашватара

Шыкша · Чхандас · В'якарана · Нірукта · Дж'ёціша · Калпа

Махабхарата · Рамаяна

Бхагавата · Брахмавайварта · Ваю · Вішну · Маркандэя · Нарада · Падма

Смрыці · Шруці · Бхагавад-гіта · Агамы · Панчаратра · Тантры · Кавача · Сутры · Стотры · Дгарма-шастры · Дзіўя-прабандха · Тэварам · Чайтанья-чарытамрыта · Рамачарытаманаса · Ёга-Васіштха

Партал «Індуізм»

Самхі́та (санскр.: संहिता saṃhitā IAST «сабранае разам») — тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння шэрагу свяшчэнных тэкстаў індуізму. Самхіты — гэта зборы гімнаў, малітваў, заклінанняў, блаславенняў, ахвярных формул. Самхітамі завуць асноўныя метрычныя тэксты — гімны і мантры — кожнай з чатырох Ведаў. Самхітамі таксама завуць шэраг іншых, пасляведычных тэкстаў па ёзе і Аюрведзе. Прыкладамі могуць служыць: «Гхеранда-самхіта», «Каш'япа-самхіта», «Аштавакра-самхіта», «Бхрыгу-самхіта», «Ёга-яджнавалк'я-самхіта», «Брахма-самхіта», «Гарга-самхіта» і «Дэва-самхіта».

Тэрмін «Самхіта» таксама шырока ўжываецца ў назве да тэкстаў тантрычнай вайшнаўскай школы Панчаратра — з 225 вядомых тэкстаў большая іх частка мае ў сваёй назве гэты тэрмін.