Махабхарата

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Артыкул па тэматыцы
Індуізм

Aum

Гісторыя · Пантэон

Вайшнавізм · Шываізм
Шактызм · Смартызм

Дгарма · Артха · Кама
Мокша · Карма · Сансара
Ёга · Бхакці · Мая
Пуджа · Мандзір · Кіртан

Веды · Упанішады
Рамаяна · Махабхарата
Бхагавад-гіта · Пураны
іншыя

Роднасныя тэмы

Індуізм паводле краін · Каляндар · Святы · Крэацыянізм · Манатэізм · Зварот у індуізм · Аюрведа · Дж'ёціша

Hindu swastika

Партал «Індуізм»

г·р·п

«Махабха́рата» (санскр.: महाभारत, mahābhārata IAST, санскр. «Сказанне пра вялікіх Бхаратаў») — старажытнаіндыйскі эпас, адзін з буйнейшых літаратурных твораў свету. Паэма складаецца з 18 кніг, некалькіх уводных эпічных сказанняў і многіх сказанняў і легенд пераважна фальклорнага характару, а таксама лірыка-дыдактычных дыялогаў, дыдактычных разважанняў багаслоўскага, палітычнага, прававога характару, касмаганічных міфаў, генеалогій, гімнаў, плачаў, аб'яднаных па тыповаму для вялікіх форм індыйскай літаратуры прынцыпу абрамлення; утрымлівае больш за 100 000 двухрадкоўяў, што ў чатыры разы даўжэй за Біблію і ў сем разоў — за «Іліяду» і «Адысею». У індыйскай традыцыі лічыцца «пятай Ведай».

Эпас паступова склаўся на аснове вусных сказанняў і легенд плямён і народнасцей паўночна-заходняй і паўночнай Індыі пачынаючы з 2-й паловы 2-га тысячагоддзя да н.э. Сучасны выгляд набыў да V стагоддзя н.э. Лічыцца, што першапачатковае сказанне «Махабхараты» створана на пракрытах і толькі потым выкладзена на санскрыце. Аўтарства прыпісваецца легендарнаму мудрацу В'ясу.

У цэнтры «Махабхараты» расказ пра бітву двух родаў (Пандаваў і Каўраваў) і іх саюзнікаў за панаванне над Хастынапурай (цяпер — Дэлі). Даследчыкі лічаць, што ў аснову эпасу ляглі паданні пра рэальныя падзеі, што адбываліся ў паўночнай Індыі ў позневедыйскі перыяд — вайну паміж саюзамі плямёнаў куру і панчалаў, якая завяршылася перамогай апошніх. Радаводы старажытнаіндыйскіх ўладароў дазваляюць датаваць бітву XI стагоддзем да н.э.

«Махабхарата» — багатая крыніца сюжэтаў і вобразаў, якія атрымалі развіццё ў нацыянальных літаратурах народаў Індыі, Інданезіі, М'янмы, Камбоджы, Тайланда, Лаоса, Шры-Ланкі, а таксама адлюстраваліся ў літаратурах Тыбета і Манголіі. У кожнай з нацыянальных літаратур сюжэты «Махабхараты» маюць сваю інтэрпрэтацыю ў адпаведнасці з эпохай і канкрэтным нацыянальным асяроддзем. У Еўропе «Махабхарата» вядома з канца XVIII стагоддзя.

Літаратура[правіць]

На англійскай
  • Brokington J. The Sanskrit Epics. Leiden-Boston, 1998
  • Dahlmann J. Das Mahabharata als Epos und Rechtsbuch. Berlin, 1895.
  • Dahlmann J. Genesis des Mahabharata. Berlin, 1899.
  • Goldman R. P. Gods, Priests and Warriors. The Bhrgus of the Mahabharata. N.Y., 1977.
  • Gonzalez-Reimann L. The Mahabharata and the Yugas. N.Y., 2002
  • Gupta S. P., Ramachandran K.S. Mahābhārata: Myth and Reality. Different views. Delhi, 1976.
  • Held G. J. The Mahābhārata. An Ethnological Study. London-Amsterdam, 1935.
  • Hiltebeitel A. The Ritual of Battle: Krishna in the Mahābhārata. Ithaca-London, 1976. 2nd ed. N.Y. 1990.
  • Hopkins E. W. Epic Mythology. Strassburg, 1915.
  • Hopkins E. W. The Great Epic of India. Its Character and Origin. N.Y. 1901.
  • Jacobi H. Mahabharata. Inhaltsangabe, Index und Concordanz der Calc. und Bomb. Ausgaben. Bonn, 1903.
  • Laine J. W. Visiong of God. Narratives of Theophany in the Mahābhārata. Vienna, 1989.
  • Patil N. B. Folklore in the Mahābhārata. Delhi, 1983.
  • Sharma R. K. Elements of Poetry in the Mahābhārata. Berkeley-L.A. 1964.
  • Sorensen S. An Index to the Names in the Mahabharata. Delhi, 1978.
  • Sukthankar Memorial Edition. Vol. I. Critical Studies in the Mahabharata. Poona, 1944.
  • Sukthankar V. S. On the Meaning of the Mahābhārata and its Critics. Bombay, 1957.
  • Sullivan Bruce M. Seer of the Fifth Veda. Krishna Dvaipāyana Vyāsa in the Mahābhārata. Delhi, 1999.
  • Sutton N. Religious Doctrines in the Mahābhārata. Delhi, 2000.
  • Tivari J. N. Disposal of the Dead in the Mahābhārata. Varanasi, 1979.
  • Vaidya C. V. The Mahābhārata: A Criticism. Bombay, 1929.
  • Yardi M. R. Epilogue of Mahabharata. Pune, 2001.

Спасылкі[правіць]

  • Махабхарата ў бібліятэцы Манастыра-акадэміі ёгі «Збор Таямніц»

Шаблон:Махабхарата Шаблон:Крышна