Сапернік (фільм, 2020)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
СапернікM:
Постар фільма
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Краіна
Год 2020
IMDb ID 8897388
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Сапе́рнік» (ням.: Rivale) — нямецкі мастацкі фільм 2020 года рэжысёра Маркуса Ленца[1].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Схаванага ў мінівэне дзевяцігадовага Рамана перавозяць праз мяжу Украіны ў Германію. Там жыве яго мама Аксана. Але жыве не адна, а з 62-гадовым удаўцом, у якога нелегальна працуе сядзелкай. Так пачынаецца барацьба хлопчыка з незнаёмцам за ўвагу блізкага яму чалавека. Маці і дзіця зноў разлучаюцца, калі Аксана пачынае цяжка хварэць. Раман застаецца сам-насам са сваім сапернікам у загарадным доме, удалечыні ад цывілізацыі і ў поўнай залежнасці ад яго[2].

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 3 намінацыямі[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Rivale (2020) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 31 снежня 2020.
  2. Сапернік (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2020. Праверана 31 снежня 2020.
  3. Rivale — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 31 снежня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]