Сапоцкінская пісанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сапоцкінская пісанка
Выява
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Краіна паходжання
Статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сапоцкінская пісанка — беларуская традыцыя роспісу велікодных яек.

Захавалася ў г. п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

З’яўляецца адным са старажытных народных відаў роспісу, якія ўвайшлі ў абрад святкавання Вялікадня, прымеркаванага да народных веснавых свят[1].

З 2016 года знаходзіцца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь (шыфр 43БК000099, катэгорыя Б*, рашэнне Рады 16.01.2013 № 199, пастанова Савета Міністраў 02.08.2016 № 607, раздзел нематэрыяльная гісторыка-культурныя каштоўнасці)[2].

Тэхналогія[правіць | правіць зыходнік]

Самаробная шпілька (пісак)

Пісанкі — асобны, даволі складаны спосаб распісвання велікодных яек. Класічна на сырым пустым яйку робяцца ўзоры гарачым воскам пры дапамозе «шпількі» («пісак»).

Для роспісу выкарыстоўваюцца:

  • спецыяльны самаробны інструмент — «шпілька» («пісак») — палачка з убітым у тарэц цвічком;
  • пчаліны воск;
  • натуральны фарбавальнік чорна-карычневага колеру з настою кары дубу, вальхі, альховых шышак і ржавага жалеза;
  • свечка.

Традыцыйна фарба рыхтуецца загадзя, за 1—2 месяцы да Вялікадня. Кара дуба, вольхі, шышкі ці іржавае жалеза заліваецца кіпнем. Ставіцца ў цёмнае месца прыкладна на месяц каб атрымаць насычаны цёмны, амаль чорны колер

Нанясенне гарачага воску «шпількай» («пісаком»)

У дзень роспісу яек расплаўяецца воск. Бярэцца шпілька (пісак), разаграецца на агеньчыку свечкі, акунаецца ў расплаўлены воск (як у фарбу) і наносіцца ўзор на яйка. Такім чынам, паступова пакрываецца ўся паверхня яйка лінейнымі ўзорамі аднолькавай таўшчыні. Загадзя можна пазначыць на яйку ўзор алоўкам.

Размалёванае яйка змяшчаюць у халодную фарбу, якая фарбуе толькі тыя ўчасткі, якія не пакрыты воскам. Калі фарба натуральная, яйкі апускаюць на ноч.

Пасоя таго, як яйка выдаляецца з рондалю з фарбай, нанесены воск стопліваецца над агеньчыкам свечкі. Яйка праціраецца сурвэткай, і ў выніку атрымліваюцца светлыя ўзоры на фоне колеру фарбы

Эстэтыка[правіць | правіць зыходнік]

Сапоцкінская пісанка зазвычай робіцца ў манахромнай гаме, але можна сустрэць і рознакаляровыя прыклады.

Дзеля гэтага, пасля стварэння першага ўзору яйка акунаецца ў разведзеную халодную фарбу (пачынаючы з самай светлай фарбы), дастаецца, праціраецца сурвэткай альбо тканінай. Воскам і шпількай (пісаком) робіцца новы ўзор і зноў яйка акунаецца ў іншую, больш цёмную фарбу. Можна паўтараць гэты спосаб столькі разоў, колькі ёсць жаданне дадаць колераў.

Узор «круг-разетка»

Найбольш пашыраны і любімы матыў Сапоцкінскіх майстрых — круг-разетка, які размяшчаецца па цэнтры яйка, свабодныя плошчы запаўняюцца паўразеткамі, кропкамі, ланцужкамі. Нярэдка цэнтры разетак пападаюць на канцы яйка.

Такая кампазіцыя дыктуецца асаблівасцямі тэхналогіі: майстрыха вялікім і ўказальным пальцамі трымае яйка на канцах і па крузе наносіць узор з кропелек.

Традыцыйным малюнкам на яйках у Сапоцкіне з’яўляецца нанясенне старажытных матываў: птушкі (курыцы), кветкі (рамонкі, дзмухаўцы), яловыя галінкі.

Сучаснае развіццё[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны перыяд ў развіцці практыкі традыцыйнага роспісу сапоцкінскіх пісанак звязаны з трыма майстрыхамі: Антаніны Юрчэня , Ларысы Касіцкай і Алены Лашэвіч. Спадарыня Антаніна пераняла традыцыю ад маці і перадала сваім вучаніцам. У 2017 годзе працавала ўжо 14 майстрыхі[3].

У гарадскім пасёлку створаны музей пісанкі ў межах Сапоцкінскага культурна-турыстычнага цэнтру, у якім месціцца звыш за 1,5 тысячы экспанатаў. Калекцыя створана майстрыхамі, мясцовымі жыхарамі, сябрамі музею, гасцямі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]