Сапраліт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сапраліт (ад грэч. σαπρος — гнілы) — крышталічная парода, моцна раскладзеная натуральным хімічным выветрываннем. Звычайна мяккая, знаходзіцца на месцы першаснага залягання рэліктавых парод і захоўвае іх структуру і тэкстуру. Акрамя некранутых раскладаннем рэліктавых мінералаў, у асноўным змяшчае кварц і высокі працэнт каалініту і іншых глінаўтваральных мінералаў. Далейшае выветрыванне сапраліту прыводзіць да ўтварэння латэрытных глебаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Петрографический словарь, М. «Недра», 1981