Сацыялістычная партыя, Нідэрланды

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сацыялістычная партыя
Socialistische Partij
Лагатып
Лідар:

Ян Марійніссен

Дата заснавання:

22 кастрычніка 1971

Штаб-кватэра:

Vijverhofstraat, Ратэрдам

Ідэалогія:

дэмакратычны сацыялізм

Месцаў у Палаце прадстаўнікоў:

15 з 150

Месцаў у Сенаце:

8 з 75

Месцаў у Еўрапарламенце:

2 з 26

Партыйны друк:

газета «Трібюнэ»
(нідэрл.: Tribune).

Сайт:

http://www.sp.nl

Сацыялістычная партыя (нідэрл.: Socialistische Partij, SP) — нідэрландская левая палітычная партыя. Партыя была створана ў 1971 годзе. З 1994 года партыя прадстаўлена ў якасці апазіцыі ў парламенце. Партыя мае 15 месцаў з 75 у першай палаце і 8 месцаў з 150 у другой палаце Генеральных штатаў і 2 месцы з 26 вылучаных для Нідэрландаў у Еўрапарламенце (уваходзіць у фракцыю Еўрапейскія аб'яднаныя левыя/Лева-зялёныя паўночных краін).

Партыя мае свае карані ў мааісцкам руху 1970-х гадоў. Сёння яна выступае за ўмераны сацыялізм і прынцыпы «чалавечай годнасці, роўнасці і салідарнасці». СП падвяргае фундаментальнай крытыцы капіталізм і заклікае да агульнай дэмакратызацыі грамадства, уключаючы эканоміку.

Існуе моладзевая арганізацыя, звязаная з Сацпартыі, але фармальна ў яе не ўваходзіць, — «Чырвоныя, моладзь у Сацыялістычнай партыі» (нідэрл.: Rood, jong in de Socialistische Partij).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сацыялістычная партыя была заснавана ў кастрычніку 1971 як мааісцкая партыя пад назвай Камуністычная партыя Нідэрландаў/марксісцка-ленінская (КПН/мл). У 1972 КПН/мл змяніла сваю назву на Сацыялістычная партыя (нідэрл.: Socialistiese Partij). Нават у першыя гады свайго існавання, выконваючы пры гэтым прынцыпы мааізму такія, як арганізацыя мас, кіраўніцтва партыі крытычна адносілася да Камуністычнай партыі Кітая ў асуджэнні падтрымкі УНІТА ў Анголе. З 1975 года пачынаецца працэс «демааізацыі» партыі. СП крытыкуе Кітай за тое, што падчас кітайска-савецкага расколу ён публічна выступае супраць Савецкага Саюза, замест таго, каб крытыкаваць капіталістычныя краіны.

СП пачынае будаваць сетку мясцовых ячэек, з моцнымі мясцовымі каранямі. Асабліва уплывовымі яны былі ў правінцыі Паўночны Брабант, дзе партыя атрымала прадстаўнікоў у мясцовых заканадаўчых органах.

З 1977 году партыя паспрабавала ўвайсці ў другую палату парламента. Партыя няўдала ўдзельнічае ў выбарах у 1977, 1981, 1982, 1986 і 1989 гадоў. У 1991 годзе партыя афіцыйна адмовілася ад тэрміна марксізму-ленінізму.

На выбарах 1994 года СП ўпершыню выбрала двух дэпутатаў у другую палату, Яна Марійніссена і Рэмі Поппа. Найбольшага поспеху партыя дасягнула на парламенцкіх выбарах 2006 года.

Удзел у выбарах[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у выбарах у другую палату парламента Нідэрландаў:

  • 1977: 0,2% — 0 месцаў
  • 1981: 0,3% — 0 месцаў
  • 1982: 0,5% — 0 месцаў
  • 1986: 0,3% — 0 месцаў
  • 1989: 0,4% — 0 месцаў
  • 1994: 1,3% — 2 месцы
  • 1998: 3,5% — 5 месцаў
  • 2002: 5,9% — 9 месцаў
  • 2003: 6,3% — 9 месцаў
  • 2006: 16,6% — 25 месцаў
  • 2010: 9,8% — 15 месцаў

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]