Свята-Троіцкая царква (Дастоева)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
52°14′19″ пн. ш. 25°40′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дастоева
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктар Вальмен Мікалаевіч Аладаў
Будаўніцтва 19911996 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Троіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у в. Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Леніна, 2а.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

14 верасня 1991 года быў закладзены першы камень у падмурак новага храма. 29 лістапада 1996 года храм быў асвячоны мітрапалітам Філарэтам. Пабудавана паводле праекта архітэктара В. М. Аладава[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Манументальны храм трактаваны ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтральны кубападобны 2-ярусны аб’ём завершаны 5-купаллем, узбагачаным макаўкамі над шатром званіцы і сферычным пакрыццём паўкруглай апсіды з невялікімі рызніцамі. У сілуэце дамінуюць цыбулепадобны купал цэнтральнага цыліндрычнага светлавога барабана і шацёр высокай званіцы зграбных прапорцый. Тры ўваходы вырашаны 2-слуповымі рундукамі з вісячымі аркатурамі. Асноўная архітэктурная тэма — закамарнае завяршэнне праслаў фасадаў. У дэкаратыўным арсенале аркатурныя паясы, кілепадобныя какошнікі, цягнутыя лапаткі[2].

Зноскі

  1. Приход храма Святой Живоначальной Троицы д. Достоево Ивановского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2019. Праверана 9 снежня 2019.
  2. Свята-Троіцкая царква

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]