Свята-Успенская царква (Васільчыцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
53°04′08″ пн. ш. 27°07′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Васільчыцы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Слуцкая епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000677шыфр 613Г000677
Map

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Васільчыцы (Капыльскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага дойлідства.

Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з дрэва. З 1990-х гг. зноў дзейнічае.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Невялікі вясковы храм фарміруюць пастаўленыя на бутавы падмурак квадратны прытвор з васьміграннай шатровай званіцай, прамавугольныя зрубы малітоўнай залы і апсіда з бакавымі рызніцамі. Асноўны аб'ём і апсіда пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў накрыты агульным вальмавым гонтавым дахам, у цэнтры завершаны галоўкай на васьмігранным барабане. Макаўка завяршае гранёны шацёр 8-граннай званіцы. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]