Званіца

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Званіца 15 ст., Умаг (Харватыя)

Званіца — асобнае вежападобнае збудаванне або частка храма ў сакральнай архітэктуры, на якой месціліся званы.

На Беларусі званіцы вядомы з ХІ ст. Дадаткова выкарытоўваліся як гаспадарчыя памяшканні, брамы, дазорныя ці абарончыя вежы. Званіцы звычайна ставілі перад храмам, на вуглу агароджы або над брамай.

Драўляныя званіцы[правіць | правіць зыходнік]

Драўляная званіца. Строчыцы, 2008

Першым вядомым адлюстраваннем драўлянай званіцы на Беларусі з'яўляецца гравюра Браўна 1572 года. Збудаванні гэтага тыпу былі вельмі распаўсюджаны на Беларусі. З XVI ст. сталі вядомыя і галоўныя віды званіцаў:

Па вонкавым вырашэнні на:

Найбольш пашыранымі на Беларусі былі квадратныя ў плане двухярусныя званіцы.

Мураваныя званіцы[правіць | правіць зыходнік]

Мураваныя званіцы звычайна былі яруснымі або аркаднымі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сергачоў, С.А. Драўляныя званіцы//Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 4/1981
  • Лазука, Б.А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Мінск, 2001
  • Якімовіч, Ю.А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. Мн., 1978.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]