Свята-Успенская царква (Полацк)
Славутасць | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
55°29′01″ пн. ш. 28°47′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Полацк |
Дата пабудовы | 1998 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Успенская царква — мураваны стараверскі праваслаўны храм у горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Гагарына, на правым беразе р. Заходняя Дзвіна.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў 1998 годзе з цэглы як стараабрадніцкая.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам. Сяродкрыжжа над чырвоным чарапічным дахам завершана 2-ярусным цыліндрычным светлавым барабанам з макаўкай. Над уваходам 2-ярусная шатровая званіца. У вуглах стыкавання прытвора і прыдзелаў прыбудаваны акруглыя рызніцы. Паўкруглая апсіда крапавана арачнымі блендамі і накрыта конусападобным бляшаным дахам. Бакавыя прыдзелы завершаны трохвугольнымі франтонамі. Галоўны ўваход вырашаны арачным 4-слуповым ганкам-паперцю, бакавыя — бляшанымі арачнымі навісямі. Унутры пануе прастора сяродкрыжжа са светлавым барабанам, у якую адкрываюцца шырокімі арачнымі прасветамі бакавыя прыдзелы, апсіда і прытвор з хорамі наверсе. Пад будынкам на цокальным паверсе створана трапезная з дапаможнымі памяшканнямі[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Полоцкие староверы — поморская ветвь // Витебский курьер. — 1998. — 15 мая. — С. 3.
- Свята-Успенская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; мастак І. І. Бокі. — Мінск : БелЭн, 2001. — С. 164.
- Царква ў гонар Успення прасвятой Багародзіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск : БелЭн, 2007. — С. 336.
- Шуйская, О. С верой предков / О. Шуйская // Полацкі веснік. — 2010. — 5 кастр. — С. 5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Полацк)
- Свята-Успенская царква (Полацк) на сайце Глобус Беларусі (руск.)