Святлана Валер’еўна Фаменка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Валер’еўна Фаменка
Род дзейнасці дзяржаўны служачы, палітык
Дата нараджэння 19 лістапада 1976(1976-11-19) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар

Святлана Валер’еўна Фаменка (укр.: Світлана Валеріївна Фоменко; нар. 19 лістапада 1976 г., Кіеў, Украіна) — украінскі грамадска-палітычны дзеяч, выконвала абавязкі міністра культуры, моладзі і спорту (з 10 сакавіка 2020 г.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Святлана Фаменка нарадзілася 19 лістапада 1976 г. у Кіеве. Скончыла Кіеўскі ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (1999, магістр; спецыяльнасць — «Рамана-германскія мовы і літаратура»), Нацыянальную акадэмію дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны (2011, спецыяльнасць «Публічнае адміністраванне», спецыялізацыя «Еўрапейскае супрацоўніцтва»), аспірантуру НАДУ (2015).

Грамадска-палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2004—2006 гадах дарадца генеральнага дырэктара Генеральнай дырэкцыі Кіеўскага гарадскога савета па абслугоўванні замежных прадстаўнікоў. З сакавіка 2007 года — галоўны спецыяліст, з 2008 года — начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і еўрапейскай інтэграцыі Упраўлення міжнародных сувязей апарата ВА КМР (КМДА). З 2013 года — начальнік Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства культуры Украіны.

У жніўні-снежні 2014 года — намеснік Міністра культуры Украіны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі. З 2015 года — памочнік-кансультант народнага дэпутата Украіны Віктара Яленскага, намесніка старшыні Камітэта ВРУ па пытаннях культуры і духоўнасці. З красавіка 2016 года — Першы намеснік Міністра культуры Украіны.

Са студзеня 2020 года — намеснік Міністра культуры, моладзі і спорту Украіны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі. З 10 сакавіка 2020 года — часова выконваючая абавязкі міністра культуры, моладзі і спорту Украіны.