Святлана Крук
Святлана Крук | |
---|---|
Род дзейнасці | мадэль |
Дата нараджэння | 1979 |
Альма-матар |
Святлана Крук (англ.: Svetlana Kruk; нар. 1979) — пераможца першага нацыянальнага конкурсу прыгажосці Міс Беларусь — 1998. Затым яна стала першай віцэ-міс конкурсу «Міс Садружнасць — 1999», увайшла ў дзясятку найлепшых на «Міс Еўропы — 1999» у Ліване. У 2000 годзе змагалася за званне «Міс свету» ў Вялікабрытаніі, яна ўвайшла ў паўфінал — пакуль гэтае самае вялікае дасягненне беларускіх прыгажунь у гэтым конкурсе.
Пасля ўсяго гэтага дзяўчына з чырвоным дыпломам скончыла Гродзенскі педагагічны ўніверсітэт (факультэт прыкладной матэматыкі). Выпускніца Нацыянальнай школы прыгажосці.
Цяпер працуе ў маскоўскім мадэльным агенцтве «President».
Замужам. Жыве ў Маскве.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дзе жыве краса Беларусі? Архівавана 28 ліпеня 2019. (руск.)
- Беларускі на «Міс Сусьвету»: перамога яшчэ наперадзе Архівавана 8 красавіка 2009. (руск.)