Свяцілішча Апалона Гілата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свяцілішча Апалона Гілата
Руіны храма
Руіны храма
34°40′22″ пн. ш. 32°51′49″ у. д.HGЯO
Краіна Кіпр, Вялікабрытанія
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свяцілішча Апалона Гілата (грэч. Ιερό του Απόλλωνα Υλάτη) — руіны храма на захад ад Курыяна, з'яўляўся адным з самых важных свяцілішчаў Старажытнага Кіпра.

План свяцілішча

Самай вядомай згадкай гэтага свяцілішча ў антычных крыніцах з'яўляецца апавяданне грэчаскага гісторыка і географа Страбона ў Кнізе XIV яго сачынення «Геаграфія». Страбон згадвае свяцілішча ў наступным кантэксце: «Ва ўсякім разе пачаткам заходняга марскога шляху на Родас з'яўляецца Курый; затым адразу ідзе мыс, адкуль скідаюць святататнікаў, якія датыкнуліся алтара Апалона».

Старажытны храм быў пабудаваны ў часы бронзавага веку і быў разбураны ў 365 годзе да нашай эры ў выніку землетрасення. Пазней многія разбураныя будынкі старажытнага свяцілішча былі адноўлены. Пталамеяў храм датуецца пачаткам 3-га стагоддзя да н.э. Што да рымскага свяцілішча, тое яно было пабудавана ў два этапы: у прота-эліністычны перыяд і ў I стагоддзі н.э. Гэта свяцілішча было разбурана ў 364-365 н.э. землетрасеннем.

Гэта свяцілішча было ідэнтычна свяцілішчу Апалона ў Эпідаўры ў Аргалідзе. Дагэтуль захаваліся надпісы з імем Апалона (5-4 стагоддзе да н.э.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]