Сейм Латвіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сейм Латвіі
Saeima

Парламенцкая сістэма Аднапалатны парламент
Старшыня Сейма Інара Мурніецэ
--- з партыі Нацыянальнае аб’яднанне
--- выбраны 4 кастрычніка 2014 года
Дэпутатаў 100
Палітычныя групы (фракцыі)      Згода (24)

     Адзінства (23)
     Саюз зялёных і сялян (21)
     Нацыянальнае аб’яднанне (17)
     Аб’яднанне рэгіёнаў Латвіі (8)
     Латвіі — ад душы (7)

Дата заснавання 1922
Апошнія выбары 4 кастрычніка 2014
Дзяржава
Зала пасяджэнняў
Вэб-сайт www.saeima.lv

Сейм Латвіі (Саэйма, латыш. Saeima) — аднапалатны парламент Латвіі, складаецца з 100 дэпутатаў, абраных грамадзянамі Латвіі па 5 акругах — Рыжскай, Відземскай, Латгальскай, Земгальскай і Курземскай. Устаноўленая перыядычнасць выбараў — раз у 4 гады (да Шостага Сейма — раз у 3 гады), выбары праходзяць у першую суботу кастрычніка (акрамя выбараў Пятага Сейма). Сістэма выбараў — прапарцыйная (да 10 Сейма). Для ўдзелу ў размеркаванні месцаў спіс павінен пераадолець 5 % бар'ер (да выбараў Пятага Сейма бар'ера не было, пры іх ён складаў 4 %). Старшыня Сейма на дадзены момант — Інара Мурніецэ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Сойм быў абраны ў 1922 г., а да таго часу ролю вышэйшай заканадаўчай улады выконваў Устаноўчы сход. Аднапалатны парламент абіраўся на 3 гады ва ўсеагульных, непасрэдных, прапарцыйных і роўных выбарах. Характэрная рыса латвійскай выбарчай сістэмы ў міжваенны час — адсутнасць працэнтнага бар’еру ў дачыненні да партый, якія ўдзельнічалі ў выбарах. Гэта давала магчымасць трапіць у парламент нават нешматлікім і нядаўна створаным палітычным рухам. Наступствам было тое, што палітычны склад Сейма характарызаваўся наяўнасцю шматлікіх дробных партыйных фракцый, якія былі новымі і пазбаўленымі адпаведнага палітычнага досведу. У выніку чарговыя выбары прыносілі ўсё большую колькасць выбарчых спісаў, што ўскладняла стварэнне ўрада або прадвызначала яго кароткае існаванне, бо партыйныя кааліцыі былі кволымі і хутка распадаліся[1].

Храналогія скліканняў[правіць | правіць зыходнік]

  • Першы Сейм 1922—1925 гг.
  • Другі Сейм 1925—1928 гг.
  • Трэці Сейм 1928—1931 гг.
  • Чацвёрты Сейм 1931—1934 гг. (распушчаны пры дзяржаўным перавароце К. Улманіса)
  • «Народны Сейм» 1940 года (да выбараў дапушчаны толькі прасавецкі Блок працоўнага народа)
  • Пяты Сейм 1993—1995 гг.
  • Шосты Сейм 1995—1998 гг.
  • Сёмы Сейм 1998—2002 гг.
  • Восьмы Сейм 2002—2006 гг.
  • Дзевяты Сейм 2006—2010 гг.
  • Дзесяты Сейм 2010—2011 гг.
  • Адзінаццаты Сейм 2011—2014 гг.
  • Дванаццаты Сейм з 2014 года

Зноскі

  1. Łossowski, P. Kraje bałtyckie na drodze od demokracji parlamentarnej do dyktatury (1918—1934) / Piotr Łossowski; Polska Akademia Nauk, Instytut Historii. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1972. — 303 s. — S. 53.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]