Секвоядэндран
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Секвоядэндран | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: |
Секвоядэндран |
|||||||||||||
| Від: |
Секвоядэндран гіганцкі |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Секвоядэндран[1] (Sequoiadendron) — род дрэў сямейства кіпарысавыя (Cupressaceae), адзіны сучасны від — Секвоядэндран гіганцкі (Sequoiadendron giganteum), таксама завецца Велінгтан, Гіганцкая секвоя, Вялікае дрэва, Мамантава дрэва.
Назву від атрымаў з-за аграмадных памераў і знешняга падабенства яго вялізных віслых галін з біўнямі маманта. Гэты від быў шырока распаўсюджаны ў паўночным паўшар’і ў канцы крэйдавага перыяду і ў трэцічным перыядзе, зараз захавалася толькі каля 30 гаёў, якія знаходзяцца на заходнім схіле С’ера-Невада ў Каліфорніі на вышыні 1500—2000 м над узроўнем мора. Менавіта cеквоядэндраны (а не секвоі) можна ўбачыць у Нацыянальным парку Секвоя.
Зноскі
- ↑ Напісанне паводле БЭ ў 18 тамах. Т.14, Мн., 2002, С.301