Штат Каліфорнія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Каліфорнія)
Перайсці да: рух, знайсці
Каліфорнія
Сцяг Каліфорніі ГербКаліфорніі
Сцяг Каліфорніі Герб Каліфорніі
Штат Каліфорнія на карце ЗША
Іншыя штаты ЗША
Плошча
 — Усяго

423 970 км²
Насельніцтва
 - Усяго (2010)
 — Шчыльнасць

37 253 956
90/км²
Вышыня над ур-м мора
 — Сярэдняя вышыня

884 м


Каліфорнія (англ.: California) — штат на захадзе ЗША. Займае 1-е месца па колькасці насельніцтва і 3-е па плошчы тэрыторыі (пасля Аляскі і Тэхаса).

Карта штата Каліфорнія

Штат знаходзіцца на ўзбярэжжы Ціхага акіяна. Мяжуе са штатамі Арэгон, Невада і Арызона, а таксама з Мексікай на поўдні.

Сталіца штата — горад Сакрамента. Буйныя гарады — Лос-Анжэлес, Сан-Дыега, Сан-Хасэ, Сан-Францыска.

Змест

[правіць] Геаграфія

Геаграфія Каліфорніі адрозніваецца разнастайнасцю ад узбярэжжа Ціхага акіяна да хрыбта Сьера-Невада на ўсходзе краіны, ад пустыні Махаве на паўднёвым усходзе да лесу Редвуд-Дуглас на паўночным захадзе. У сярэдняй частцы штата знаходзіцца Цэнтральная даліна, адзін з самых прадуктыўным сельскагаспадарчых раёнаў у свеце. У Каліфорніі размяшчаюцца самае высокая (гара Уітні) і самае нізкае (Даліна смерці) месцы ЗША. Амаль 40 % Каліфорніі пакрыта лясамі — нямала для параўнальна засушлівага штата.

[правіць] Гісторыя

Пачынаючы з канца васемнаццатага стагоддзя раён, вядомы як Альта Каліфорнія быў каланізаваны Іспанскай імперыяй, стаўшы часткай віцэ-каралеўства Новая Іспанія. У 1821 Мексіка, у тым ліку Верхняя Каліфорнія, стала Першай Мексіканскай імперыяй, спачатку як манархія і з наступным пераходам да рэспублікі. У 1846 група амерыканскіх пасяленцаў ў Сонама абвясцілі незалежнасць Каліфарнійскай рэспублікі. У выніку Амерыкана-мексіканскай вайны Мексіка саступіла Каліфорнію ЗША. Каліфорнія стала 31-м штатам 9 верасня 1850.

У дзевятнаццатым стагоддзі, Каліфарнійская залатая ліхаманка парадзіла драматычныя сацыяльныя, эканамічныя і дэмаграфічныя змены ў Каліфорніі, вялікі прыток людзей і эканамічны рост. Асноўныя падзеі ў пачатку 20 стагоддзя ўключалі з'яўленне Лос-Анджэлесе цэнтра амерыканскай забаўляльнай індустрыі, а таксама рост буйнамаштабнага турыстычнага сектара.

[правіць] Эканоміка

У дадатак да квітнеючай сельскагаспадарчай галіны Каліфорніі важны ўклад у эканоміку штата ўносяць аэракасмічная, нафтаперапрацоўчая галіны, а таксама сектар інфармацыйных тэхналогій. Калі б Каліфорнія была асобнай краінай, яна займала б месца сярод 10 найбуйнейшых эканомік у свеце, з ВУП аналагічным Італіі, і была б 35-й па колькасці насельніцтва краінай.

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах