Селядцападобныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Селядцападобныя
Alosa fallax.jpg
Alosa fallax
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Clupeiformes Bleeker, 1959

Сямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   161694
NCBI   32446

Селядцападобныя (Clupeiformes) — атрад касцістых рыб.

Вядомыя з верхняюрскага, шматлікія з верхнемелавога перыяду. Падзяляюцца на 3 сямействы: селядцовыя, анчоусавыя, дарабавыя; каля 70 родаў, 300 відаў. Пашыраны ў трапічных, умераных і зрэдку ў халодных марскіх водах; некаторыя жывуць у прэсных водах або заходзяць у рэкі на нераст. Чародныя пелагічныя рыбы.

Даўжыня 5—75 см (дараб да 3,7 м), маса (акрамя дараба) ад некалькіх грамаў да 4 кг. Цела серабрыстае, сціснутае з бакоў, укрытае цыклоіднай луской. Спінны плаўнік адзін, брушныя плаўнікі маюць 6—8 прамянёў. Адкрытапузырныя, плавальны пузыр злучаецца каналам са страваводам і мае адросткі. Добра развіты сейсмасенсорныя каналы на жабравай накрыўцы. Кормяцца планктонам (дараб — драпежнік).

Многія віды аб'екты промыслу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Селядцападобныя // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.