Слонімская балетная школа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Слонімская балетная школа — балетная школа, якая дзейнічала ў другой палове XVIII ст. ў г. Слонім пры тэатры Агінскага.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 1777 года існаваў невялікі балетны ансамбль (8 чалавек), падрыхтаваны балетмайстрам Ноакам. У 1781 годзе пад яго кіраўніцтвам укамплектавана школа (у 1785 — 18 вучняў, пасля 1790 больш).

Спачатку сярод вучняў пераважалі дзеці прыдворных музыкантаў, пазней — прыгонных сялян. Вучні атрымлівалі і некаторую агульную адукацыю.

Росквіт школы і падрыхтаванай ёю трупы звязаны з дзейнасцю балетмайстра і кампазітара Ф. Марыні (каля 17811788) і польскага характарнага танцоўшчыка, саліста, балетмайстра і педагога слонімскага балета Ф. Шлянцоўскага (прыехаў паміж 17851788, працаваў да 1792).

У 1788 годзе 4 выхаванцы выступалі ў Варшаве ў балеце «Рыбакі», у сезон 17901791 група (прыблізна 20 чалавек) паказала 4 спектаклі на гастролях у г. Дубна (цяпер Украіна). Слонімскі балет паспяхова канкурыраваў з каралеўскім балетам у Варшаве.

З 1792 года школа і балетная трупа пераведзены ў мястэчка Целяханы (цяпер Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці), дакладная дата іх роспуску невядома.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]