Случарэцкі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Случарэцкі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Слуцк
Дата ўтварэння 3 мая 1791
Дата скасавання 1793
Час існавання 17911793

Случарэ́цкі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — горад Слуцк.

Утварыўся на аснове Слуцкага княства згодна з Канстытуцыяй 3 мая (1791). Існаваў да 1793 года, калі ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.

Назвы павета паходзіла ад ракі Случ — левага прытока Прыпяці і галоўнай воднай артэрыі слуцкага рэгіёна[1].

У склад павету ўваходзілі тэрыторыі 7 рымска-каталіцкіх парафій: Глуская, Капыльская, Клецкая, Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Слуцкая і Цімкавіцкая парафіі[2].

Дадзеныя перапісу насельніцтва Навагрудскага ваяводства (павета), атрыманыя мясцовай цывільна-вайсковай парадкавай камісіяй у 1790—1791 гг., дазваляюць зрабіць выснову, што ў Случарэцкім павеце пражывала каля 196 тысяч чалавек. 6,8 % насельніцтва будучага Случарэцкага павета складала шляхта, 82,0 % — сяляне, 5,2 % — гарадское хрысціянскае насельніцтва, 6,0 % — яўрэі, 0,01 % (213 чалавек) — татары[1].

Прадстаўнічай формай ураднікаў Случарэцкага павета быў абвешчаны «кармазынавы жупан і гранатавы кунтуш з кармазынавымі манжэтамі». Вартай увагі дэталлю з’яўляецца тое, што колеры цалкам адпавядаюць афіцыйнай форме таварышаў панцырных харугваў, уведзенай універсалам вялікага літоўскага гетмана Міхала Казіміра Радзівіла ў 1746 г[1].

Геральдыка[правіць | правіць зыходнік]

Пра герб новага павета і форму прадстаўнічага адзення мясцовых ураднікаў сведчыць апісанне, змешчанае ў соймікавай ухвале. Паводле яе, герб Случарэцкага павета будзе размешчаны «на павятовай харугве, якая павінна быць на чырвоным полі, з аднаго боку калос, на версе калоса — польская шапка і пры тым жа калосе шабля, як знак, што сімвалізуе свабоду; з другога боку — літоўская Пагоня і Цялё, як знак таго, што пры панаванні найяснейшага Станіслава Аўгуста прынятай у 1791 г. [Уставай], мая месяца 3 і 5 дня, было забяспечана народу шчасце, разам з фарміраваннем нашага павета»[1].

Адным з цэнтральных сюжэтаў пры распрацоўцы геральдыкі павета стала адлюстраванне падзякі за яго манарху, а таксама акцэнтаванне сувязі паміж узнікненнем Случарэцкага павета і прыняццем Канстытуцыі 3 мая 1791 г.. На харугве сама Канстытуцыя сімвалічна адлюстравана ў выглядзе калюмны («калоса»), якая займае на павятовым гербе цэнтральнае месца[1]. .

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]