Слуцкае княства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Слуцкае княства
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Князі Князі слуцкія
Слуцкае княства на карце
Час існавання 13951793

Слуцкае княства — адміністрацыйна-тэратарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Уваходзіла ў склад Наваградскага павета Наваградскага ваяводства1791 зрабілася асобным паветам). Сталіца — горад Слуцк.

Гарады і мястэчкі: Вызна, Глуск, Грозаў, Грэск, Дарогі, Капыль, Любань, Пагост, Старобін, Семежаў, Цімкавічы, у XVI ст. — Петрыкаў.

Асноўныя падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Узнікла ў 1395, калі вялікі князь Вітаўт перадаў князю кіеўскаму Уладзіміру Альгердавічу Слуцк і Капыль з навакольнымі землямі ў якасці ўдзельнага княства. Яго нашчадкі, князі Алелькавічы (Слуцкія) валодалі княствам да 1612.

У 1507 увайшло ў склад Наваградскага павета, але адначасна захоўвала ў адміністрацыйнай, судовай і ваеннай структурах свае асобныя ўстановы, якія падпарадкоўваліся князю слуцкаму.

У 1582 тры сыны Юрыя Алелькавіча падзялілі паміж сабой горад і княства на 3 часткі (са сваёй адміністрацыяй у кожнай). Князямі слуцкімі ў гэты час былі Юрый (15781586), Ян Сямён (15781592) і Аляксандр (15781591); два апошнія не пакінулі нашчадкаў. Частку Юрыя атрымала яго дачка Соф'я (15861612). Па смерці Аляксандра ягоную частку атрымаў брат Ян Сямён, па смерці якога ўсё княства зноў аб’ядналася як уладанне Соф'і.

Па смерці князёўны Случчына перайшла да яе мужа Януша Радзівіла і заставалася ў родзе Радзівілаў, з перапынкам у 16951744, калі знаходзілася ў жаночых нашчадкаў Радзівілаў слуцка-біржанскай лініі. У 1744 княства вярнулася да Радзівілаў нясвіскай лініі.

Да канца XVIII ст. заставалася ўнікальнай адміністрацыйна-тэратарыяльнай адзінкай Вялікага Княства Літоўскага[1]. У 1791 на аснове княства ўтварыўся Случарэцкі павет.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Займала тэрыторыю да Нёмана на поўначы, Лані на захадзе, Пцічы на ўсходзе і Прыпяці на поўдні.

Ураднікі[правіць | правіць зыходнік]

Да XVI ст. знаходзілася ў васальнай залежнасці ад улады вялікіх князёў. Кіраванне ажыццяўляў удзельны князь з дапамогай баярскай рады. У князя слуцкага былі свае васалы — князі, баяры і путныя слугі, якія атрымлівалі за службу (ваенную і адміністрацыйную) невялікія маёнткі. У валасцях кіравалі намеснікі князя.

У XVI ст. паступова пераўтварылася ў вялікую феадальную вотчыну, але захавала рысы ўдзельнага княства[2].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Анатоль Грыцкевіч. Слуцкае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 347.
  2. Анатоль Грыцкевіч. Слуцкае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 591.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]