Спаса-Праабражэнская царква (Олтуш)
Праваслаўны храм | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Олтуш |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | Заходнепалеская школа дойлідства |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000520 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спаса-Праабражэнская царква — помнік народнага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі в. Олтуш (Маларыцкі раён). Упершыню згадваецца ў 1668 г., перабудавана ў 1783 г., 1862 г. і 1868 г. Першапачаткова храм быў 3-зрубным — кубападобны бабінец, асноўны аб’ём, апсіда з тарцовай рызніцай. У 1889 г. да царквы пры ўваходзе праз тамбур прыбудаваная двух’ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) з шатровым дахам.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Царква складаецца з трох прамавугольных у плане зрубаў. Асноўны зруб накрыты шатровым, бабінец — двухсхільным са шчытом на галоўным фасадзе, алтарны — трохсхільным дахамі, завершанымі фігурнымі вежачкамі. Сцены гарызантальна ашаляваныя і прарэзаныя прамавугольнымі вокнамі з разнымі ліштвамі.
Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]
Зала храма перакрыта корабавым размаляваным скляпеннем, бэлькі ўпрыгожаны разнымі стылізаванымі кветкамі. Над бабінцам размешчаны хоры з балюстраднай агароджай. Апсіда вылучана створаным у 1830-я гг. 3-ярусным іканастасам, аформленым разнымі пілястрамі. Ажурная разьба ўпрыгожвае царскія вароты. Абразы выкананы ў 16 — 18 ст., маюць залаты фон па ляўкасу. У бабінцы размешчаны абразы «Спас Нерукатворны», «Ражджаство Хрыстова», «Аплаканне і Спас Нерукатворны», «Зняцце з крыжа» (усе 17 ст.), «Святы Лаўрэнцій» (1869), «Мікалай Цудатворац», «Архангел Міхаіл». Злева ад галоўнага ўвахода на заходняй сцяне размешчаны падпісны абраз «Прападобны Ануфрый» 1965 г., пад скляпеннем — абраз «Архангел Міхаіл» 16 — 17 ст.
Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- НГАБ у г. Гродна, ф. 1. воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Праабражэнская царква (Олтуш)
- Спаса-Праабражэнская царква ў Олтушы на сайце Radzima.org
- Спаса-Праабражэнская царква ў Олтушы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Олтуш) на сайце «Архіварта»