Спектрограф HARPS

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Спектрограф HARPS і 3.6m тэлескоп у La Silla. Злева ўверсе вежа тэлескопа, справа зверху сам тэлескоп. Спектрограф HARPS падчас лабараторных іспытаў паказаны ўнізе. Вакуумная камера адкрыта, таму бачныя некаторыя элементы спектрографа.

СПЕКТРО́ГРАФ HARPS (англ.: High Accuracy Radial velocity Planet Searcher — Шукальнік планет паводле радыяльнай хуткасці, высокадакладны), лесвічны спектрограф высокага разрознення, сілкаваны аптычнай жылай, які належыць Еўрапейскай Паўднёвай абсерваторыі і змантаваны пры адным з 3,6-метровых касегрэнаўскіх тэлескопаў пляцоўкі Ла-Сілья.

Практычная дакладнасць вымярэння парадку 1 м/с.

З дапамогаю інструмента была выкрыта першая землепадобная экзапланета ў сістэме Глізэ 581.

Доступ да даных інструмента ў рэдукаваным аб'ёме існуе праз Сеціва1.5.2007).

Планеты адкрытыя з дапамогай HARPS[правіць | правіць зыходнік]

На пачатак 2010 года з дапамогай HARPS былі адкрыты 75 экзапланет (з прыкладна 420 вядомых) у 30 сістэмах[1].

Некаторыя з іх прыведзены ніжэй:

Планета Дата адкрыцця
HD 330075 b 10 лютага 2004
Mu Arae c 25 жніўня 2004
Gliese 876 d 13 чэрвеня 2005
HD 93083 b 2005
HD 101930 b 2005
HD 102117 b 2005
HD 4308 b 2005
HD 69830 b 18 мая 2006
HD 69830 c 18 мая 2006
HD 69830 d 18 мая 2006
Gliese 581 c 23 красавіка 2007
Gliese 581 d 23 красавіка 2007
HD 40307 b чэрвень 2008
HD 40307 c чэрвень 2008
HD 40307 d чэрвень 2008
Gliese 581 e красавік 2009
HD 44219b 19 кастрычніка 2009
HD 85390b 19 кастрычніка 2009

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі