Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь
Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Заснавана | 25 мая 2004 |
Тып | ліцэй[d] |
Сайт | liceymes.by |
Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь — установа адукацыі пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС РБ у горадзе Гомелі, Беларусь.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Ліцэй створаны 25 мая 2004 года.
Ліцэй з’яўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных навучальных прадметаў на павышаным узроўні, накіраваных на падрыхтоўку навучэнцаў да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і іншых органаў дзяржаўнага кіравання.
У Ліцэі на працягу 5-ці гадоў (з 7-га па 11-й класы) ва ўмовах кругласутачнага пражывання праходзяць навучанне асобы мужчынскага полу, якія завяршылі навучанне ў 6-м класе на 2-ой ступені агульнай сярэдняй адукацыі[1].
Зноскі
- ↑ Агульныя звесткі пра Ліцэй(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2019. Праверана 5 лютага 2021.