Гомельскі філіял Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Гомелі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь з'яўляецца правапераемнікам Гомельскага сярэдняга пажарна-тэхнічнага вучылішча Галоўнага ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы МУС Рэспублікі Беларусь, створанага загадам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у маі 1997 года. Загадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь на базе Гомельскага сярэдняга пажарна-тэхнічнага вучылішча створана Гомельскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча МНС Рэспублікі Беларусь з адначасовым адкрыццём спецыяльнасці "Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый" і арганізацыяй падрыхтоўкі спецыялістаў з прысваеннем кваліфікацыі "Інжынер па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый" па вочнай форме навучання. У лістападзе 2004 года Гомельскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь перайменавана ва ўстанову адукацыі «Гомельскі інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт вочнага навучання (тэрмін навучання 4 гады)
  • Факультэт завочнага навучання (тэрмін навучання 5 гадоў на базе сярэдняй агульнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 3 гады на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі па профілі спецыяльнасці)

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

  • Кафедра тактыкі правядзення аварыйна-выратавальных работ і тушэння пажараў
  • Кафедра пажарнай прафілактыкі і папярэджання надзвычайных сітуацый
  • Кафедра пажарнай аварыйна-выратавальнай і фізічнай падрыхтоўкі
  • Кафедра пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі
  • Кафедра прыродазнаўчых навук
  • Кафедра гуманітарных навук
  • Кафедра арганізацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]