Спеў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Спеў (Вака́л) — вакальнае мастацтва. Выкладаецца ў музычных навучальных установах у якасці асобнай навучальнай дысцыпіны.

Паходжанне спеву звязана з імкненнем чалавека выказаць свой настрой у гуках голасу. Паступова разьвіваючыся, спеў становіцца прадметам адмысловага мастацтва. Словы, дзякуючы спеву, набываюць большы рэльеф. Тэкст, у злучэньні са спевам, аказвае асабліва моцнае, захапляльнае ўздзеянне. Для спеву як мастацтва, неабходныя правільная, натуральная пастаноўка голасу і тэхнічнае вакальнае развіццё.

Спеў ужываецца ня толькі ў солавым, але і ў сумесным выкананьні (дуэт, трыа, квартэт, квінтэт, хор, ансамбль). Спеў выйграе ў музыцы мэлядычнай, якая дае магчымасць спеваку перадаваць музычны матэрыял вольна, ня робячы над голасам занадта вялікіх высілкаў, не стамляючы яго прыёмамі, неўласцівымі яго натуры. Музыка для спеву не павінна насіць у сабе характару інструмэнтальнага, гэта значыць не павінна заключаць у сабе прыёмаў, больш прыдатных да інструмента, чым да голасу.

У варунках сучаснай музычнай індустрыі пад вакалам таксама разумеецца любое голаснае выкананне музычнага твору: ад мелёдычнага рамансу да сцэнічных енкаў і крыкаў. У англійскай навуковай тэрміналогіі ўжыванне панятку больш шырокае: тут «вакалам» можа звацца любое чалавечае маўленьне голасам.

Жанры спеву:

Стылі спеву:

Спеў бяз слоў — вакаліз.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]