Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Малайзіі
У спісе Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Малайзіі значыцца 4 найменні (на 2012 год), гэта складае 0,4 % ад агульнай колькасці (962 на 2012 год). 2 аб’екты ўключаны па прыродных крытэрыях, і 2 — па культурных крытэрыях. Акрамя гэтага, станам на 2012 год, 2 аб’екты на тэрыторыі Малайзіі з’яўляюцца кандыдатамі на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Малайзія ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 7 снежня 1988 года[1]. Першыя два аб’екты, размешчаныя на тэрыторыі Малайзіі былі занесены ў спіс у 2000 годзе.
Спісы[правіць | правіць зыходнік]
У табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс.
# | Выява | Назва | Месцазнаходжанне | Час стварэння | Год дадання ў спіс | № | Крытэрыі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Нацыянальны парк Гунунг-Мулу | Рэгіён: штат Саравак, востраў Барнеа | — | 2000 | 1013 | vii, viii, ix, x | |
2 | Нацыянальны парк Кінабалу | Рэгіён: штат Саравак, востраў Барнеа | — | 2000 | 1012 | ix, x | |
3 | Гарады Мелака і Джорджтаўн | Рэгіёны: берагі Малакскага праліва | — | 2011 | 1223 | ii, iii, iv | |
4 | Археалагічная спадчына даліна Ленгог | Рэгіён: Перак | - | 2012 | 1396 | iii, iv |
Зноскі
- ↑ а б Official list (англ.). UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб'екты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Малайзіі. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 3 лістапада 2015.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Малайзіі
- Malaysia (англ.). UNESCO World Heritage Centre. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2012. Праверана 3 лістапада 2015.