Станіслава Вячаславаўна Умец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслава Вячаславаўна Умец
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1991
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці рэдактар, пісьменніца
Грамадская дзейнасць
Член у

Станіслава Вячаславаўна Умец (нар. 1991, Брэст) — беларуская пісьменніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучалася ў СШ № 14 г. Брэста, у класе журналістыкі і гісторыі Брэсцкага абласнога ліцэя імя П. М. Машэрава. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Літаратурнае рэдагаванне», магістратуру БДУ. Павышала кваліфікацыю ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 2012 года — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Адначасова выкладае дысцыпліны «Сучасныя методыкі і практыкі рэдагавання» і «Трэвэл-медыятэкст» у Інстытуце журналістыкі БДУ[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • пераможца літаратурнага конкурса «Першацвет» у намінацыі «Проза» (2018).
  • нацыянальная літаратурная прэмія ў намінацыі «Лепшы дэбют» за кнігу «Сэрца Сакры»(2019)[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 17 гадоў напісала свой першы раман.

Яе апавяданні і вершы надрукаваны ў зборніках выдавецтва «Мастацкая літаратура», часопісе «Нёман», газетах «Народная трыбуна», «ЛіМ», «Звязда».

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Сэрца Сакры (2018)[3]

Зноскі