Станіслаў Белазор (сын Яна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Белазор
Герб «Вянява»
Герб «Вянява»
маршалак Сойма Рэчы Паспалітай[d]
маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
стольнік упіцкі[d]
суддзя земскі ўпіцкі[d]
падкаморы ўпіцкі[d]
паборца вількамірскі[d]

Смерць 1623(1623)
Род Белазоры
Бацька Ян Белазор[d]
Маці Гальшка з Райскіх[d]
Жонка Дарота Война, Альжбета Лапацінская
Дзеці Ян Кароль Белазор, Крыштаф Белазор і Габрыэль Белазор[d]
Званне ротмістр

Станіслаў Белазор (? — да 1623) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паборца вількамірскі (1578), стольнік упіцкі (1584), суддзя земскі ўпіцкі (1589), падкаморы ўпіцкі (1593). Маршалак сойма Рэчы Паспалітай (1605), маршалак Трыбунала ВКЛ (1605).

Сын Яна Белазора і Гальшкі з Райскіх. У 1601—1602 гадах браў удзел у вайне са шведамі ў Інфлянтах.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў двойчы жанаты: з Даротай з Войнай, дачкой кашталяна мсціслаўскага Войны Мацвеевіча, і з Альжбетай з Лапацінскіх.

У шлюбе з Даротай меў сыноў: Габрыэля, падкаморага ўпіцкага, Крыштафа, маршалка земскага ўпіцкага, і Яна Караля, вялікага рэферэндарыя літоўскага.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]