Станіслаў Яўгенавіч Данілюк
Станіслаў Яўгенавіч Данілюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 1955 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | суддзя, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Станіслаў Яўгенавіч Данілюк (нар. 1955, Нікалаеўск-на-Амуры Хабараўскага края) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч. Мае вучонае званне дацэнта.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1980 годзе скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. У 1990 годзе скончыў ад’юнктуру Маскоўскай вышэйшай школы міліцыі МУС СССР, абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Працаваў у органах унутраных спраў Расійскай Федэрацыі, затым — у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 1990—2001 гадах займаў розныя пасады ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь: выкладчыка, старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права і крыміналогіі, начальніка кафедры прававога рэгулявання расследавання злачынстваў следча-экспертнага факультэта, прафесара кафедры крымінальнага права і крыміналогіі.
У 2001—2006 гадах працаваў начальнікам экспертна-прававога аддзела ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Прымаў удзел у распрацоўцы праектаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999 года, законаў і іншых актаў заканадаўства ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
З верасня 2006 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[1][2].
Аўтар больш як 100 навуковых публікацый у галіне філасофіі права, канстытуцыйнага права, крымінальнага права і крыміналогіі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III, II і I ступені[3].
Зноскі
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Нікалаеўску-на-Амуры
- Выкладчыкі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
- Юрысты Беларусі
- Міліцыянеры Беларусі