Хабараўскі край
|
|
|||
![]() |
|||
| Афіцыйная мова | руская | ||
| Тып суб'екту федэрацыі | Край | ||
| Федеральная акруга | Далёкаўсходняя | ||
| Эканамічная акруга | Далёкаўсходняя | ||
| Сталіца | Хабараўск | ||
| Губернатар | Віктар Ішаеў | ||
| Плошча - Усяго - % Вада |
3 месца 788 600 км2 |
||
| Насельніцтва - Усяго (2005) - Шчыльнасць |
35 месца 1 436 570 1,7/км² |
||
| Аўтамабільны код | 27 | ||
| Часавы пояс | UTC+10 | ||
Хабараўскі край, суб'ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на Далёкім Усходзе. Хабараўскі край быў утвораны 20 кастрычніка 1938 года ўказам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР «Аб падзеле Далёкаўсходняга края на Хабараўскі і Прыморскі краі». Край займае тэрыторыю плошчай 788 600 км² — 3-е месца сярод суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Насельніцтва края — каля 1 420 200 чалавек (2005). У гарадах жыве 80,6% насельніцтва. Па нацыянальнай прыналежнасці 89,82% рускія, 3,38% украінцы, 0,77% нанайцы, 0,76% татары, 0,66% карэйцы, 0,62% беларусы, 0,32% эвенкі. З другіх карэнных народаў можна адзначыць: ульчы 2 718 чалавек, ніўхі 2 452; якуты 1 454; эвены 1 272; удагейцы 613, негідальцы 505, арочы 426 і некаторыя іншыя.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Хабараўск (579 000 чалавек (2005)).
Хабараўскі край уключае ў сябе 2 гарадскіх акругі і 17 муніцыпальных раёнаў, на тэрыторыі якіх размяшчаюцца 29 гарадскіх паселішчаў і 188 сельскіх паселішчаў. Буйнейшыя гарады Хабараўск, Камсамольск-на-Амуры, Амурск, Савецкая Гавань, Нікалаеўск-на-Амуры.
[правіць] Сімволіка
[правіць] Некаторыя гарады
- Завіцінск
- Горад Хабараўск
- Горад Камсамольск-на-Амуры
- Горад Амурск
- Горад Савецкая Гавань
- Горад Нікалаеўск-на-Амуры
- Горад Бікін
- Горад Ваніна
- Горад Вяземскі
- Горад Чагдамын
- Горад Сонечны
- Горад Эльбан

