Старшы батальённы камісар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старшы батальённы камісар

Старшы батальённы каміса́р — ва УС СССР спецыяльнае воінскае званне для старшага ваенна-палітычнага складу Чырвонай Арміі і Флоту ў 1940—1942 гг. Папярэдняе званне — батальённы камісар, наступнае па рангу — палкавы камісар. Адпавядала воінскаму званню падпалкоўнік[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір 732-га зенітна-артылерыйскага палка падпалкоўнік М. Т. Бандарэнка і ваенны камісар палка старшы батальённы камісар Г. І. Марозкін (справа). Тула, кастрычнік — лістапад 1941 года.

Уведзена 30 ліпеня 1940 пастановай СНК СССР № 2690 ад 1 верасня 1939, абвешчана Загадам НКА № 226 от 26 ліпеня 1940.

Рашэннем ДКА ад 9 кастрычніка 1942 года інстытут ваенных камісараў быў ліквідаваны, і ўсе камісары атрымалі армейскія і флоцкія званні на прыступку або некалькі ніжэй.

малодшае званне:

батальённы камісар


Старшы батальённы камісар
старшае званне:

Палкавы камісар

Знакі адрознення[правіць | правіць зыходнік]

Для звання старшы батальённы камісар быў усталяваны знак адрознення ў выглядзе трох прамавугольных «шпал» у пятліцах (без эмблемы роду войскаў да 30 ліпеня 1940 і з эмблемай роду войскаў пасля 30 ліпеня 1940) і агульная для палітработнікаў усіх званняў чырвоная зорка з сярпом і молатам, нашытая на абодвух рукавах вышэй за абшлаг (1 жніўня 1941 года нашэнне такіх нашывак было адменена).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]