Стафілініды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стафілініды
Staphylinidae.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Staphylinidae Lameere, 1900

Падсямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   113265
NCBI   29026
EOL   8620

Стафілініды, стафіліны, каротканадкрылыя (Staphylinidae) — велізарнае па колькасці відаў сямейства цвердакрылых. Яны лёгка вызначаюцца па кароткім надкрыллі.

Да сямейства адносяць 46 000 відаў (або 55 000 з улікам уключэння ў яго ў 2009 годзе сямейства Сцыдменіды). Гэтая група жукоў мае старажытнае паходжанне. Выкапнёвыя рэшткі датуюцца трыясавым (220 млн гадоў), мелавым і юрскім перыядам. Таксама знойдзены ў Балтыйскім бурштыне (алігацэн). Пашыраны паўсюдна, за выключэннем Антарктыды. На тэрыторыі Беларусі каля 700 відаў.

Валасаты стафілін (Emus Hirtus L., 1758) занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (2-е выданне) і Чырвоную кнігу Украіны[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі сямейства дасягаюць ад аднаго да 35 міліметраў у даўжыню, але большая іх частка не перавышае 8 мм. Адрозніваюцца кароткім надкрыллем і як правіла вузкім целам. Цела вузкае. Галава вялікая, з буйнымі сківіцамі. Вусікі пераважна складаюцца з 11 членікаў. Крылы часта даўжэйшыя за цела.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 181—182. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]