Стаўрас Хрыстафарыдзіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біятлон
Стаўрас Хрыстафарыдзіс
Арыгінальнае імя грэч. Σταύρος Χριστοφορίδης
Нарадзіўся 20 красавіка 1974(1974-04-20) (50 гадоў)
Ротэнбург, ГДР
Грамадзянства Сцяг Грэцыі Грэцыя
Пражыванне Драма, Грэцыя
Рост/Вага 176 см/68 кг
Сямейнае становішча жанаты
Захапленні музыка, гітара, більярд
Паводле даных за 2005—2006
Агульная трапнасць 60%
Лежачы 64%
Стоячы 56%

Стаўрас Хрыстафарыдзіс (грэч. Σταύρος Χριστοφορίδης) — грэчаскі біятланіст, удзельнік двух Алімпійскіх гульняў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Ноес, якая зараз з'яўляецца часткай горада Ротэнбург, у Саксоніі. Пачаў займацца біятлонам у 1990 годзе і з таго часу ўваходзіць у склад нацыянальнай каманды. Жыве ў грэчаскім горадзе Драма, трэніраваўся ў Верыі. Выступаў за спартыўны клуб «Драма».

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Першым міжнародным стартам для грэка стала індывідуальная гонка на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Бад-Гаштайне ў 1993 годзе, дзе ён фінішаваў 132-м са 136 удзельнікаў. На працягу 15 гадоў, за выключэннем сезону 1996/1997, выступаў на этапах Кубка свету. Лепшым вынікам з'яўляецца 73-е месца ў індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету 2003 года ў Ханты-Мансійску.

Удзельначаў у трох чэмпіянах Еўропы (2000, 2001, 2007). У палове гонак не фінішаваў, лепшым стала 57-е месца ў спрынце ў 2000 годзе ў польскім Касцеліска.

У Кубку Еўропы ўпершыню выступіў у 2003 годзе. Лепшы вынік — 7-е месца ў спрынце ў балгарскім Банска ў сезоне 2008/2009.

Двойчы (2002, 2006) прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях. Лепшы вынік — 83-е месца ў спрынце на трасах Чэзана-Сан-Сікарыё ў 2006 годзе.

Апошнім выступам на міжнародных спаборніцтвах па біятлоне стаў чэмпіянат свету 2008 года ў шведскім Эстэрсундзе. Пасля гэтага да 2012 года стартаваў у лыжных гонках у Балканскім Кубку.

Удзел у Чэмпіянатах свету[правіць | правіць зыходнік]

Год Месца правядзення Інд Спр Прс Эст
1995 ЧС Сцяг Італіі Антэрсельва 83 84 23
1996 ЧС Сцяг Германіі Рупольдынг 88 88
2000 ЧС Сцяг Нарвегіі Халменколен 88 84
2001 ЧС Сцяг Славеніі Паклюка 81 93
2003 ЧС Сцяг Расіі Ханты-Мансійск 73 84
2004 ЧС Сцяг Германіі Оберхоф 93 103
2005 ЧС Сцяг Аўстрыі Гохфільцэн 100 103
2007 ЧС Сцяг Італіі Антэрсельва 103 89
2008 ЧС Сцяг Швецыі Эстэрсунд 96 107

Удзел у Чэмпіянатах Еўропы[правіць | правіць зыходнік]

Год Месца правядзення Інд Спр Прс Эст
2000 ЧЕ Сцяг Польшчы Касцеліска DNF 57
2001 ЧЕ Сцяг Францыі От-Мар'ен 60 DNF
2007 ЧЕ Сцяг Балгарыі Банска DNF 58 DNS

Удзел у Алімпійскіх гульнях[правіць | правіць зыходнік]

Год Месца правядзення Інд Спр Прс Эст
2002 Сцяг ЗША Солт-Лейк-Сіці 85 85
2006 Сцяг Італіі Турын 87 83

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]