Студзёнагуцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Студзёнагуцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Гомельскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Студзёная Гута
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
16 ліпеня 1954
Дата скасавання 30 снежня 1927,
11 студзеня 1973

Студзёнагу́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Студзёная Гута.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Цярухскага сельсавета.

16 ліпеня 1954 года ўтвораны зноў у складзе Церахоўскага раёна Гомельскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Краўцоўскага і Цярухскага сельсаветаў[1]. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна[2]. 11 студзеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Церуха, сельсавет перайменаваны ў Цярухскі[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 8 (1382).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.