Стыхакокус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стыхакокус
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stichococcus Nägeli


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  6411
NCBI  29646
IPNI  ???

Стыхакокус (Stichococcus) — род аднаклетачных і ніткавых зялёных водарасцей.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ніткі кароткія з двух-чатырох клетак, лёгка распадаюцца. Клеткі даўжынёй ад 1,5 да 50 мкм, цыліндрычныя, эліпсоідныя да шарападобных, прамыя або крыхку сагнутыя, з тонкай абалонкай, канцавыя — акругленыя. Хларапласт пласціністы, дыска- або карытападобны, прысценны, без пірэноіда.

Размнажэнне вегетатыўнае — папярочным дзяленнем клетак і распаданнем нітак.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пераважна наземныя віды, асобныя трапляюцца сярод планктону праточных і стаячых вадаёмаў. На Беларусі ў глебах адзначаны cтыхакокус меншы (Stichococcus minor), cтыхакокус зменлівы (Stichococcus variabilis), cтыхакокус палачкападобны (Stichococcus bacillaris), які трапляецца і ў азёрах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]